Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
1 красавіка: Дзень дурня, Міжнародны дзень птушак; Праваслаўе: Дзень памяці праведнай Соф’і, княгіні Слуцкай
527 — пачатак кіраваньня імпэратара рымскага Юстыніяна І
1557 — вялікі князь Жыгімонт Аўгуст падпісаў «Уставу на валокі», паводле якой пачалося правядзеньне зямельнай рэформы ў Вялікім Княстве Літоўскім
1579 — кароль і вялікі князь Стэфан Баторы заснаваў Віленскі ўнівэрсытэт (на выяве)
1778 — Новаарлеанскі бізнэсмэн прыдумаў знак даляра — $
1875 — брытанская газэта «Таймз» першаю ў сьвеце надрукавала прагноз надвор’я на тыдзень
1891 — мастак Поль Гаген выехаў з Францыі на Таіці
1858 — Навазыбкаў (Севершчына) атрымаў свой першы герб
1919 — распачалося паўстаньне жыхароў мястэчка Мір супраць улады бальшавікоў
1979 — ператварэньне Ірану ў ісламскую рэспубліку на падставе рэфэрэндуму 29—30 сакавіка
2004 — запрацаваў паштовы сэрвіс Gmail кампаніі Google