Адрыяна Чэлентана
Адрыяна Чэлентана | |
Adriano Celentano | |
Дата нараджэньня | 6 студзеня 1938[1][2][3][…] (86 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Мілян, Італія |
Грамадзянства | Італія |
Занятак | сьпявак, актор, рэжысэр, кампазытар |
Гады дзейнасьці | 1957 — цяпер |
Жанры | поп, поп-рок, італё-дыска[d], сынці-поп, рок-н-рол, сўінг, лёгкая музыка[d] і лёгкая канцэртная музыка[d] |
Дзеці | Разалінда Чэлентана, Разіта Чэлентана[d] і Джакама Чэлентана[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0147983 |
Сайт | clancelentano.it/… (італ.) |
Подпіс | |
Адрыя́на Чэлента́на (па-італьянску: Adriano Celentano; 6 студзеня 1938, Мілян, Італія) — знакаміты італьянскі актор, эстрадны сьпявак, кампазытар і рэжысэр. Грамадзкі дзеяч і вядучы тэлебачаньня. У Італіі атрымаў мянушку «Мolleggiato» (па-італьянску: на спружынах) — за сваю манеру рухацца на сцэне.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзяцінства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Міляне на вуліцы Глюк, 14 (па-італьянску: Via Gluck, 14). Ён быў пятым дзіцём у сям’і, што пераехала з Апуліі на поўнач у пошуках працы. У Міляне Адрыяна правёў сваё дзяцінства і шмат гадоў пасьля ўспаміны пра тыя часы будуць асновай песьні, якая стала гітом «Il ragazzo della via Gluck» (па-беларуску: Хлопец з вуліцы Глюка). Яна была перакладзена на шмат моваў і ўваходзіць у абавязковую школьную праграму. З дванаццаці гадоў Адрыяна вучыўся ў школе і адначасова працаваў вучнем у зэгармістра. У той самы час ён пачынае цікавіцца музыкаю, асабліва рок-н-ролам, які ён пачуў упершыню ў 1955 годзе, пад час паказу «Школьных джунгляў», дзе была песьня «Rock Around the Clock» Біла Хэйлі. На гэты ўзор Чэлентана стварае свой рок-гурт «Rock Boys».
Музычная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фэстываль Сан-Рэма і Clan Celentano
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хутка «Rock Boys» прымае ўдзел у «Першым італьянскім фэстывалі рок-н-ролу», які адбыўся 18 траўня 1957 году ў Лядовым палацы Міляну. У конкурсе ўдзельнічалі шмат італьянскіх рок-гуртоў, кожны зь якіх павінен быў прадставіць журы тры ці чатыры песьні (кароткія, да 2 хвілінаў гучаньня). Гурт «Rock Boys» выступіў зь песьняю «Ciao ti dirò» (аўтары Джорджа Габер і Люіджы Тэнка), якая атрымала шалёны посьпех у гледачоў.
У 1958 годзе Чэлентана перамог на фэстывалі лёгкай музыкі ў горадзе Анкона, дзе выканаў кампазыцыю «Il tuo bacio è come un rock».
Azzurro
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1968 годзе «Clan» выпусьціў альбом Azzurro/Una carezza in un pugno. Песьня «Azzurro» з альбому, музыку да якога напісаў Паола Контэ, зрабілася адной з самых вядомых ў рэпэртуары Адрыяна. Заўзятары футбольнай зборнай Італіі, якіх завуць «gli azzurri» (па-італьянску: сінія) абралі «Azzurro» ў якасьці неафіцыйнага гімну для чэмпіянату сьвету па футболе 2006 году. Паола Контэ таксама напісаў музыку да песьні «La coppia più bella del mondo» (па-італьянску: Самая прыгожая пара ў сьвеце), якая была выдадзеная яшчэ ў 1967 годзе ў выглядзе сынглу і засьпяваная дуэтам з Клаўдыяй Мары.
1970-я, Soli
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 70-я гады папулярнымі сталі сынглы Un albero di trenta piani, Prisencolinensinainciusol, Bellissima, Ti avro, Soli, Il tempo se ne va. Кампазыцыя Prisencolinensinainciusol — песьня якая складаецца зь незразумелых прыдуманых словаў, якія нічога не значаць[4], што сымбалізуе разьдзеленасьць людзей, немагчымасьць зразумець адзін аднаго, і выконваецца рэчытатывам, што магчыма расцэньваць як адзін зь першых рэп-выпрабаваньняў[4] — доўгі час заставалася ў гары эўрапейскіх гіт-парадаў і патрапіла ў амэрыканскія поп-чарты. Напрыканцы 2009 кампазыцыя стала інтэрнэт-мемам[5]. У 1979 выйшаў альбом Soli (па-італьянску: На самоце) — адзін з найбольш знакамітых альбомаў Чэлентана, створаны ў супрацы з Тота Кутуньё. Альбом пратрымаўся на верхавіне італьянскага гіт-параду 58 тыдняў[4]. Тады ж, у 1979 годзе прайшоў канцэртны тур Чэлентана, які сабраў паўнюткія стадыёны па ўсёй краіне, пасьля чаго выў выдадзены канцэртны альбом Me Live![4].
2000-я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2008 годзе выдаў альбом L’animale, дзе адна зь песень «Сны пра Чарнобыль» (Sognando Chernobyl), якая зьяўляецца адмысловай перасьцярогай для людзей, якія, на думку музыкі, зьнішчаюць сябе і плянэту. На гэтую песьню быў зьняты 10-хвілінны кліп[6].
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1964 годзе ажаніўся з акторкаю Клаўдыяй Мары. У 1965 годзе нарадзілася дачка Разалінда Чэлентана, якая таксама здымаецца ў кіно.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Adriano Celentano con Giulio Libano e la sua orchestra (1960)
- Furore (1960)
- Peppermint twist (1962)
- A New Orleans (1963)
- Non mi dir (1965)
- La festa (1966)
- Il ragazzo della via Gluck (1966)
- Azzurro/Una carezza in un pugno (1968)
- Adriano Rock (1968)
- Le robe che ha detto Adriano (1969)
- Il forestiero (1970)
- Er più - Storia d'amore e di coltello (1971)
- I mali del secolo (1972)
- Nostal Rock (1973)
- Yuppi du (1975)
- Svalutation (1976)
- Disco dance (1977)
- Tecadisk (1977)
- Ti avrò (1978)
- Geppo il folle (1978)
- Soli (1979)
- Un po` artista un po` no (1980)
- Deus (1981)
- Uh...Uh... (1982)
- Atmosfera (1983)
- I miei americani (1984)
- Joan Lui (1985)
- I miei americani 2 (1986)
- La pubblica ottusità (1987)
- Il re degli ignoranti (1991)
- Quel punto (1994)
- Arrivano gli uomini (1996)
- Mina Celentano (1998)
- Io non so parlar d’amore (1999)
- Esco di rado e parlo ancora meno (2000)
- Per sempre (2002)
- C’è sempre un motivo (2004)
- L'indiano (самотнік, 2005)
- Dormi amore, la situazione non è buona (2007)
- Fantastica /La mia storia... (2007)
- L’animale (2008)
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- La dolce vita (1960)
- Il monaco di Monza (1963)
- Super rapina a Milano (1965)
- Serafino (1968)
- Er Più - storia d'amore e di coltello (1971)
- Bianco rosso e... (1972)
- L'emigrante (1973)
- Rugantino (1973)
- The Five Days aka Le Cinque Giornate (1973)
- Yuppi du (1974)
- Di che segno sei? (1975)
- Culastrisce nobile veneziano (1976)
- Bluff - storia di truffe e di imbroglioni (1976)
- Ecco noi per esempio (1977)
- L'altra metà del cielo (1977)
- Geppo il folle (1978)
- Zio Adolfo in arte Führer (1978)
- Mani di velluto (1979)
- La locandiera (1980)
- Qua la mano (1980)
- Sabato, domenica e venerdì (1980)
- Утаймаваньне свавольнага (1980)
- Innamorato pazzo (1981)
- Asso (1981)
- Bingo Bongo (1982)
- Grand Hotel Excelsior (1982)
- Segni particolari: bellissimo (1983)
- Sing Sing (1983)
- Lui è peggio di me (1984)
- Joan Lui (1985)
- Il burbero (1986)
- Jackpot (1991)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Adriano Celentano // filmportal.de — 2005.
- ^ Adriano Celentano // Nederlandse Top 40
- ^ Adriano Celentano // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в г Жыцьцяпіс на сайце Ultra-music.com
- ^ Звуки. Ру — Adriano CELENTANO — Дами иль моменто кени пьячи пью
- ^ Адрыяна Чэлентана напісаў песьню пра Чарнобыль Наша Ніва. 28 лістапада 2008