Іпр
Іпр | |||||
нід. Ieper франц. Ypres | |||||
| |||||
Краіна: | Бэльгія | ||||
Рэгіён: | Фляндрыя | ||||
Правінцыя: | Заходняя Фляндрыя | ||||
Мэр: | Ян Дурнэз | ||||
Плошча: | 130,61 км² | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 34 959 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 267,66 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | 057 | ||||
Паштовы індэкс: | 8900, 8902, 8904, 8906, 8908 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°51′3″ пн. ш. 2°53′6″ у. д. / 50.85083° пн. ш. 2.885° у. д.Каардынаты: 50°51′3″ пн. ш. 2°53′6″ у. д. / 50.85083° пн. ш. 2.885° у. д. | ||||
Іпр | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.ieper.be/ |
Іпр (па-нідэрляндзку: Ieper [ˈipər], па-француску: Ypres, з.-флям.: Yper), І́пэрн (па-нямецку: Ypern) — горад, разьмешчаны на паўночным захадзе Бэльгіі, у правінцыі Заходняя Фляндрыя, каля граніцы з Францыяй, у складзе эўраакругі Вялікі Ліль. Насельніцтва — 34 897 жыхароў (2006).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню згаданы ў VIII стагодзьдзі, Іпр быў адным з самых заможных гарадоў сярэднявечнай Эўропы, з насельніцтвам у 80 тысячаў жыхароў. У XII—XIV стагодзьдзі ён аспрэчваў у Бруге і Генту званьне галоўнага цэнтру цэхавага сукнаробства ва Фляндрыі. Зацяжная аблога ангельцамі падчас Стогадовай вайны (1383) падарвала яго дабрабыт. Напрыканцы XVI стагодзьдзя, калі мясцовым біскупам быў знакаміты Янсэн (заснавальнік янсэнізму), у Іпры жыло ўжо ня больш за пяць тысячаў чалавек. Далейшыя страты эканоміка панесла падчас войн Людовіка XIV, калі ўмацаваны Вабанам горад ня раз падвяргаўся аблогам.
Першая сусьветная вайна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Іпр забясьпечыў сабе месца ў сусьветнай гісторыі як стратэгічны пункт Заходняга фронту Першай сусьветнай вайны. Іпраўскі выступ у брытанскіх лініях абароны стаў арэнай трох буйных бітваў, падчас якіх немцы ў 1915 годзе ўпершыню ў гісторыі ўжылі хімічную зброю — хлёр — і ў 1917 годзе, таксама ўпершыню ў якасьці зброі, — гарчычны газ, цяпер вядомы як іпрыт.
З 250 000 жаўнераў Антанты, якія загінулі каля Іпру, кожны пяты застаўся непахаваным. У памяць пра гэта каля ўезду ў Іпр у 1927 годзе была адкрыта ўзьведзеная на брытанскія сродкі трыюмфальная арка — гэтак званая Мэнэнская брама. На манумэнце выбіты імёны 54 тысячаў загінулых у гэтых месцах падчас Першай сусьветнай вайны. Увогуле вакол гораду налічваецца ня менш за сто сорак вайсковых могілак і мэмарыялаў.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стары горад быў амаль цалкам зьнішчаны падчас Першай сусьветнай вайны, аднак яго найбольш значныя збудаваньні былі пазьней адноўлены. Першае месца сярод іх займае помнік гатычнай грамадзянскай архітэктуры — палата суконшчыкаў і бэфруа (1304). У гарадзкім саборы Сьв. Мартына (XIII—XV стагодзьдзі) Янсэн. У новы і найноўшы час гэта быў першы выпадак поўнага зьнішчэньня (і наступнага аднаўленьня) эўрапейскага гораду з-за ваенных дзеяньняў.
Раз у тры гады ў Іпры праводзіцца касьцюмаваны Фэстываль катоў, у памяць пра жахлівую традыцыю, якая існавала ажно да пачатку XIX стагодзьдзя: скідаць жывых катоў з гарадзкой вежы. У апагей сьвята адбываецца ськіданьне зь вежы цацачных катоў.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Іпр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў