Перайсці да зместу

Эрык Б’ёрнсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрык Б’ёрнсан
шведск.: Erik Björnsson
Смерць IX стагоддзе
Род Мунсё[d]
Бацька Б’ёрн Жалезнабокі
Дзеці Анунд Упсальскі і Б’ёрн з Хогі

Э́рык Б'ёрнсан (шведск.: Erik Björnsson) — адзін з сыноў Б'ёрна Жалезнабокага і паўлегендарны кароль Швецыі з дынастыі Мунсё, які жыў прыкладна ў пачатку IX стагоддзя. Адной з нешматлікіх захаваных скандынаўскіх крыніц, дзе згадваюцца шведскія конунгі той эпохі, з'яўляецца Сага пра Хервёр, у якой гаворыцца:

« Сынамі Б'ёрна Жалезны Бок былі Эйрык і Рэвіль. Ён быў конунг-ваяўнік і марскі конунг, а конунг Эйрык кіраваў Свейскай дзяржавай пасля свайго бацькі і жыў нядоўга. Тады гэту дзяржаву прыняў Эйрык сын Рэвіля[1] »

Зноскі