Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія
Гістарычная дзяржава | |||||
Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія | |||||
---|---|---|---|---|---|
Socijalistička Federativna Republika Jugoslavija Социјалистичка Федеративна Република Југославија Socialistična federativna republika Jugoslavija | |||||
|
|||||
Дэвіз: ««Bratstvo i jedinstvo» «Брацтва і еднасць»» |
|||||
Гімн: «Hej Slaveni / Хеј Славени» («Гэй, славяне») |
|||||
1945 — 1992
|
|||||
Сталіца | Бялград | ||||
Мова(ы) | Сербскахарвацкая, славенская, македонская | ||||
Афіцыйная мова | сербахарвацкая мова, македонская мова і славенская мова | ||||
Рэлігія | праваслаўе, каталіцтва і іслам | ||||
Грашовая адзінка | Югаслаўскі дынар | ||||
Плошча | 255.804 км² (1989) | ||||
Насельніцтва | 23.724.919 чал. (1989) | ||||
Форма кіравання | Федэратыўная сацыялістычная рэспубліка | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Старшыня Прэзідыума Народнага Схода | |||||
• 1945 – 1953 | Іван Рыбар | ||||
Прэзідэнт | |||||
• 1953 – 1980 | Іосіп Броз Ціта | ||||
Старшыня Прэзідыума | |||||
• 1980 | Лазар Калішаўскі (першы) | ||||
• 1991—1992 | Бранка Косціч (в. а., апошні) | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія (сербахарв.: Социjaлистичка Федеративна Република Jyгославиja / Socialistička Federativna Republika Jugoslavija) — сацыялістычная дзяржава, якая існавала ў 1945—1992 гадах на поўдні Еўропы ў паўночна-заходняй і цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Другая Сусветная вайна
[правіць | правіць зыходнік]У 1941 годзе, пасля акупацыі Каралеўства Югаславія, на тэрыторыі Харватыі і Босніі і Герцагавіны была створана марыянеткавая дзяржава — Незалежная Дзяржава Харватыя на чале з Антэ Павелічам. Астатняя тэрыторыя была падзелена паміж Германіяй, Італіяй, Венгрыяй, Балгарыяй.
У тым жа годзе пачалася партызанская барацьба супраць акупантаў, якую ўзначаліла кампартыя Югаславіі пад кіраўніцтвам Іосіпа Броза Ціта. Была створана Народна-вызваленчая армія Югаславіі, якая ў 1944 годзе канчаткова вызваліла большую частку краіны. 20 кастрычніка 1944 года ў выніку сумесных дзеянняў югаслаўскіх войскаў з Чырвонай арміяй быў узяты Бялград[1].
Сацыялістычная «Другая Югаславія»
[правіць | правіць зыходнік]У лістападзе 1945 года была афіцыйна скасавана манархія, Югаславія стала сацыялістычнай федэрацыяй з шасці саюзных рэспублік пад назвамі: Дэмакратычная Федэратыўная Югаславія (з 1945), Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія (ФНРЮ) (з 1946), Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка (СФРЮ) (c 1963).
Мадэллю дзяржаўнага ладу сацыялістычнай Югаславіі быў абраны федэралізм. Гэтае становішча было адлюстравана ў пастанове II сесіі Антыфашысцкага Веча Народнага Вызвалення Югаславіі ад 29 лістапада 1946 «Аб утварэнні Югаславіі на федэратыўных пачатках». Заканадаўча федэратыўная прылада замацавана ў Канстытуцыі 1946.
У канцы 1940-х гг. паўсталі рознагалоссі паміж лідарам камуністычнай партыі Югаславіі Ціта і Сталіным, што прывяло да разрыву адносін з СССР. Хаця пасля смерці Сталіна гэтыя рознагалоссі часткова вырашыліся, Югаславія не стала членам Арганізацыі Варшаўскага Дагавора, а наадварот, у процівагу ёй стварыла Рух недалучэння. У гады кіравання Ціта Югаславія выконвала ролю пасярэдніка паміж Захадам і найболей адыёзнымі камуністычнымі рэжымамі (мааісцкі Кітай, Кампучыя).
Рэжым Ціта выкарыстоўваў супярэчнасці паміж дзяржавамі капіталістычнай і сацыялістычнай сістэм, што дазваляла Югаславіі ў пасляваенныя дзесяцігоддзі даволі хутка развівацца.
Распад
[правіць | правіць зыходнік]Смерць Ціта і фіяска нацыянальнай палітыкі, якая праводзілася яго пераемнікамі, распад сусветнай сацыялістычнай сістэмы і ўсплёск нацыяналізму ў Еўропе (і не толькі ў краінах Цэнтральна-Усходняга рэгіёна) сталі фактарамі, якія паўплывалі на Распад Югаслаўскай федэрацыі.
З прычыны нарастальных нацыянальных рознагалоссяў па завяшчанні Ціта пасля яго смерці пост прэзідэнта краіны быў скасаваны, а на чале краіны ўстаў Прэзідыум, члены якога (главы саюзных рэспублік і аўтаномных абласцей) штогод змянялі адзін аднаго па чарзе. Кароткачасовы эканамічны цуд у сярэдзіне 1980-х гг. скончыўся імклівай інфляцыяй і развалам эканомікі, што прывяло да абвастрэння адносін паміж эканамічна больш развітымі Харватыяй і Славеніяй, і астатнімі рэспублікамі.
У 1990 годзе ва ўсіх шасці рэспубліках СФРЮ былі праведзеныя мясцовыя выбары. Перамогу на іх усюды атрымалі нацыяналістычныя сілы.
Падчас грамадзянскай вайны і распаду ад Вялікай Югаславіі ў канцы XX стагоддзя аддзяліліся чатыры з шасці саюзных рэспублік (Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Македонія). Тады жа на тэрыторыю спачатку Босніі і Герцагавіны, а затым аўтаномнага края Косава былі ўведзеныя міратворчыя сілы ААН пад кіраўніцтвам ЗША. У Косава, пад падставай урэгулявання cагласна мандату ААН міжэтнічнага канфлікту паміж сербскім і албанскім насельніцтвам, ЗША і іх саюзнікі правялі ваенную аперацыю па захопу і фактычнаму аддзяленню ад Югаславіі і Сербіі гэтага аўтаномнага края, які апынуўся пад пратэктаратам ААН. Тым часам Югаславія, у якой у пачатку XXI стагоддзя заставалася дзве рэспублікі, ператварылася ў Малую Югаславію (Сербія і Чарнагорыя). На сённяшні дзень, пасля правядзення рэферэндума аб незалежнасці ў Чарнагорыі, апошнія астаткі ранейшай федэрацыі сышлі ў гісторыю, Сербія і Чарнагорыя таксама сталі незалежнымі дзяржавамі.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]У Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспубліцы Югаславія былі створаны шэсць федэральных дзяржаў:
- Сацыялістычная Рэспубліка Сербія
- Сацыялістычны Аўтаномны Край Косава
- Сацыялістычны Аўтаномны Край Ваяводзіна
- Сацыялістычная Рэспубліка Харватыя
- Сацыялістычная Рэспубліка Славенія
- Сацыялістычная Рэспубліка Боснія і Герцагавіна
- Сацыялістычная Рэспубліка Македонія
- Сацыялістычная Рэспубліка Чарнагорыя
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |