Плошча-2006
Пратэсты ў Мінску 19—25 сакавіка 2006 года | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мітынг апазіцыі на Кастрычніцкай плошчы 19 сакавіка 2006 года. | |||||||||||||
| |||||||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||||||
Апазіцыя і яе прыхільнікі | Урад Беларусі | ||||||||||||
Ключавыя фігуры | |||||||||||||
Аляксандр Мілінкевіч Аляксандр Казулін |
Аляксандр Лукашэнка Сяргей Сідорскі Уладзімір Навумаў Сцяпан Сухарэнка | ||||||||||||
Лік удзельнікаў | |||||||||||||
да 30 000 удзельнікаў (на піку) | |||||||||||||
Страты | |||||||||||||
дзясяткі пацярпелых больш за 500 арыштаваных |
Пратэсты ў Мінску 19—25 сакавіка 2006 года, таксама Джынсавая рэвалюцыя[1], Васільковая рэвалюцыя[2][3], Плошча-2006[4][5] — акцыі пратэсту, якія праходзілі ў Беларусі з-за нязгоды часткі насельніцтва з ходам правядзення і афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў 2006 года.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва «джынсавая рэвалюцыя» з’явіўся пасля выпадку 16 верасня 2005 года на акцыі ў памяць зніклых палітыкаў, калі супрацоўнікі міліцыі адабралі ў пратэстуючых партрэты зніклых і бела-чырвона-белыя сцягі, актывіст моладзевага руху «Зубр» Мікіта Сасім узняў над галавой замест сцяга ўласную джынсавую кашулю як сімвал супраціву дыктатуры[6]. Пазней «Зубр» прапаноўваў апранаць джынсавую вопратку штомесяц 16-га чысла, у дзень успамінаў пра знікненні людзей у Беларусі.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Супрацьстаянне абранага ў 1994 годзе прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з апазіцыяй пачалося ў пачатку яго кіравання. Прычынай былі як ідэалагічныя рознагалоссі, так і імкненне Лукашэнкі дзейнічаць у абыход парламента, у якім ён не меў адназначнай падтрымкі[7]. Дзеянні прэзідэнта прывялі да супрацьстаяння з парламентам. Тым не менш, у 1995 і 1996 гадах прэзідэнт, карыстаючыся падтрымкай насельніцтва, здолеў правесці ў сваю карысць два рэферэндумы, у выніку якіх ён, сярод іншага, атрымаў права на роспуск парламента. Нягледзячы на рэкамендацыйны характар рэферэндуму 1996 года парламент быў распушчаны, а новы набраны без выбараў з ліку парламентарыяў, згодных у яго ўвайсці[8].
Частка дэпутатаў, якія не прызналі роспуск парламента, працягнула праводзіць пасяджэнні старога парламента, а ў 1999 годзе сфарміравала альтэрнатыўны выбаркам і паспрабавала арганізаваць прэзідэнцкія выбары. Арганізаваныя апазіцыяй выбары не адбыліся[9]. У 2000 годзе адбыліся выбары ў новы парламент, сфарміраваны ў 1996 годзе ўказам прэзідэнта. Выбары былі байкатаваны большасцю праціўнікаў прэзідэнта, якія працягнулі дзейнасць у якасці непарламенцкай апазіцыі[9]. Апазіцыйныя мітынгі (напрыклад, Чарнобыльскі шлях) разганяліся міліцыяй. У 1999 годзе адбыліся знікненні апазіцыйных палітыкаў , расследаванні якіх так і не былі завершаны.
У 2004 годзе ў выніку новага рэферэндуму было знята абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. Лукашэнка атрымаў магчымасць удзельнічаць у выбарах 2006 года. Значныя антыпрэзідэнцкія мітынгі з затрыманнем удзельнікаў праводзіліся і напярэдадні выбараў 2006 года. Актывісты апазіцыйнага руху «Зубр» расклейвалі ўлёткі з заклікамі да звяржэння Аляксандра Лукашэнкі і ўдзелу ў акцыі пратэсту ў дзень выбараў.
Пратэстны рух узначалілі кандыдаты ў прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін, у ім прымалі ўдзел апазіцыйныя арганізацыі «Зубр», «Малады Фронт», «Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі», «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)» і іншыя.
Ход акцый пратэсту
[правіць | правіць зыходнік]19 сакавіка
[правіць | правіць зыходнік]19 сакавіка, у дзень выбараў, быў праведзены мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, які пачаўся пасля закрыцця выбарчых участкаў, але яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння вынікаў выбараў[10]. На мітынгу, у якім прынялі ўдзел па розных ацэнках ад 8[11] да 30[12] тысяч чалавек, гучалі заклікі да правядзення сумленных выбараў, звяржэння ўлады Лукашэнкі, лозунг «Жыве Беларусь!».
Аляксандр Казулін у сваім выступе паведаміў, што, параіўшыся з Аляксандрам Мілінкевічам, яны вырашылі пайсці на Плошчу Перамогі, каб ускласці кветкі, пасля чаго завяршыць мітынг. Ён таксама заклікаў сваіх прыхільнікаў сабрацца на наступны дзень у 18:30 у цэнтры Мінска[13]. Падчас правядзення мітынгу сутычак з міліцыяй і затрыманняў зафіксавана не было[11].
У ноч на 20 сакавіка Цэнтрвыбаркам апублікаваў вынікі папярэдняга падліку 100 % выбарчых бюлетэняў: яўка склала 92,6 % (6 614 998 грамадзян), Аляксандра Лукашэнку падтрымалі 82,6 % выбаршчыкаў (прыкладна 5 460 000 грамадзян), Аляксандра Мілінкевіча — 6 % (каля 400 000 грамадзян), Сяргея Гайдукевіча — 3,5 % (каля 250 000 грамадзян), Аляксандра Казуліна — 2,3 % (каля 154 000 грамадзян)[14].
20 сакавіка
[правіць | правіць зыходнік]20 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску зноў адбыўся мітынг, які сабраў ад 6 да 10 тысяч чалавек. У гэты дзень на плошчы была прынята «Дэкларацыя народа Беларусі» з патрабаваннем паўторных выбараў[15]. У гэты ж дзень дэманстранты пачалі ўсталёўваць палаткі.
Перад удзельнікамі мітынгу выступілі лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, жонка Аляксандра Мілінкевіча Іна Кулей, дэпутат Дзярждумы Расіі Уладзімір Рыжкоў , пісьменнік Уладзімір Арлоў, дэпутат Гомельскага гарсавета Юрый Глушакоў[15] і іншыя.
21 сакавіка
[правіць | правіць зыходнік]На плошчы быў арганізаваны палаткавы гарадок, які складаўся з дзевятнаццаці палатак. У Мінск прыехалі прадстаўнікі апазіцыйных рухаў з іншых рэгіёнаў Беларусі[16].
Каля палаткавага гарадка з’явіліся супрацоўнікі праваахоўных органаў. Імі было затрымана больш за сто чалавек за дастаўку прадуктаў на плошчу[17]. Улады ўжывалі і іншыя метады уздзеяння: выключэнне ўдзельнікаў-студэнтаў з навучальных устаноў[18], закрыццё ўстаноў каля плошчы (ўдзельнікам акцыі даводзілася шукаць прыбіральні ў іншых месцах, дзе іх арыштоўвала міліцыя). Дэманстранты скандзіравалі лозунгі: «Міліцыя з народам» і «КДБ з народам».
Увечары палаткавы гарадок наведалі амбасадары з Вялікабрытаніі, Германіі, Латвіі, Літвы, Славакіі, Францыі і Чэхіі[19]. Акцыі падтрымкі прайшлі не толькі ў некаторых беларускіх гарадах, але і ў Расіі. Так, у Екацярынбургу прадстаўнікі праваабарончай асацыяцыі «Голод» правялі мітынг у падтрымку беларусаў, якія не пагадзіліся з вынікамі выбараў[20].
Ноччу ўлады адключылі асвятленне на плошчы[21].
22 сакавіка
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць людзей, якія прымалі ўдзел у акцыі пратэсту, павольна скарачалася. Раніцай 22 сакавіка паміж лідарамі апазіцыі Аляксандрам Мілінкевічам і Аляксандрам Казуліным узніклі рознагалоссі: Казулін прапаноўваў прыбраць палаткі з плошчы і працягнуць пратэставаць 25 сакавіка, Мілінкевіч выступаў за захаванне палаткавага гарадка[22].
У вячэрні час у палаткавым гарадку знаходзілася каля трох тысяч чалавек, каля трохсот[23] з іх знаходзілася там ноччу, днём і раніцай[24].
Працягваліся затрыманні мітынгоўцаў, адбываліся сутычкі з праціўнікамі апазіцыі[25]. Паведамлялася пра гвалт і прыніжэнні з боку праваахоўных органаў у дачыненні да затрыманых апазіцыянераў[26].
23—24 сакавіка
[правіць | правіць зыходнік]23 сакавіка колькасць дэманстрантаў вырасла, колькасць палатак павялічылася да 35[25]. Уначы, калі пратэстуючых на плошчы было найменш, міліцыя абвясціла аб ліквідацыі гарадка і прапанавала ўдзельнікам добраахвотна прайсці да аўтазакаў. Мітынгоўцы аказалі пасіўнае супраціўленне, сеўшы на зямлю і трымаючыся адзін за аднаго. У выніку міліцыя для затрымання ўдзельнікаў была вымушана ўжыць сілу. Ліквідацыя гарадка заняла 15—20 хвілін[25][27].
Па афіцыйных дадзеных было арыштавана больш за 500 чалавек. Затрыманых павезлі ў спецпрыёмнік-размеркавальнік на 1-м завулку Акрэсціна, дзе над імі пачаліся суды[28].
25 сакавіка
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка міліцыя стала затрымліваць удзельнікаў акцыі пратэсту, якія своечасова сышлі з палаткавага гарадка. Па некаторых дадзеных, затрыманых збівалі[29].
А 12 гадзіне прыкладна 2,5 тысячы чалавек паспрабавалі прайсці на Кастрычніцкую плошчу для правядзення новай несанкцыянаванай уладамі акцыі пратэсту. Супрацоўнікі міліцыі адцяснілі іх з плошчы, апазіцыя была вымушана правесці мітынг у размешчаным непадалёк парку Янкі Купалы[30]. Там колькасць мітынгоўцаў павялічылася да 7—10 тысяч чалавек, прысутнічалі Мілінкевіч і Казулін. У канцы мітынгу Казулін заклікаў мітынгоўцаў працягнуць акцыю пратэсту ля спецпрыёмніка-размеркавальніка на вуліцы Акрэсціна (па версіі афіцыйных уладаў заклікаў узяць яго штурмам), пачалося шэсце. На ўчастку паміж Тэатрам музычнай камедыі і будынкам адміністрацыі Маскоўскага раёна мітынг быў разагнаны супрацоўнікамі праваахоўных органаў, якія ўжылі пры разгоне дубінкі, светлашумавыя гранаты, гумовыя кулі і слёзатачывы газ[31][32]. Колькасць мітынгоўцаў на той момант складала прыкладна 2—3 тысячы чалавек (па версіі афіцыйных уладаў не больш за 900 чалавек), з іх каля 100 чалавек, у тым ліку Казулін, былі затрыманы.
На гэтым актыўная хваля пратэстаў завяршылася, наступны буйны мітынг апазіцыі адбыўся толькі 26 красавіка 2006 года («Чарнобыльскі шлях»).
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Акцыі пратэсту не прынеслі чаканых вынікаў. Прэзідэнт Лукашэнка пачаў свой трэці тэрмін праўлення. У якасці прычын правалу называюць жорсткія захады ўладаў і раз’яднанасць лідараў апазіцыі. З-за жорсткага падаўлення акцый пратэсту Злучаныя Штаты Амерыкі і Еўрасаюз увялі санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі[33].
У мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Паслявыбарчыя пратэсты на Кастрычніцкай плошчы былі задакументаваны беларускім рэжысёрам Юрыем Хашчавацкім у фільме «Плошча».
У лістападзе 2006 года польскі рэжысёр Мірослаў Дэмбінскі выпусціў дакументальную стужку «Урок беларускай мовы», прысвечаную ўдзелу апазіцыі ў прэзідэнцкіх выбарах.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Плошча 2010 — акцыя пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "Financial Times": ці адбудзецца джынсавая рэвалюцыя? . Радыё Свабода (16 сакавіка 2006). Праверана 27 жніўня 2019.
- ↑ “Свабодная Беларусь” вылучае Статкевіча і абяцае “васільковую” рэвалюцыю . Радыё Свабода (18 студзеня 2005). Праверана 27 жніўня 2019.
- ↑ Сінявокая рэвалюцыя . Наша Ніва (21 студзеня 2005). Праверана 27 жніўня 2019.
- ↑ Хто з кандыдатаў што рабіў у часе Плошчы-2006? . news.21.by (18 снежня 2010). Праверана 10 жніўня 2019.
- ↑ Артем Шрайбман.. Плошча-2006. Фотохроника попытки белорусского Майдана (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (19 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2020. Праверана 10 жніўня 2019.
- ↑ Моладзевага лідэра Мікіту Сасіма зноў збіраюцца прызваць на тэрміновую службу ў беларускае войска . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (22 кастрычніка 2007). Праверана 22 жніўня 2019.
- ↑ Партизанская республика. Акции протеста в Минске 19-25 марта 2006 года 2006, с. 13—18.
- ↑ Партизанская республика. Акции протеста в Минске 19-25 марта 2006 года 2006, с. 19—23.
- ↑ а б Партизанская республика. Акции протеста в Минске 19-25 марта 2006 года 2006, с. 23.
- ↑ Хроника событий 19 марта (руск.). Камсамольская праўда (21 сакавіка 2006). Праверана 12 жніўня 2019.(недаступная спасылка)
- ↑ а б Lenta.ru.. Митинг оппозиции в Минске завершился без эксцессов (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (20 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. По последним данным, на Октябрьской площади в Минске собралось около 30 тысяч человек (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (19 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2020. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. Колонна людей отправилась с Октябрьской площади на площадь Победы (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (19 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2017. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. На выборах президента Беларуси победил Александр Лукашенко (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (20 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2020. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ а б БелаПАН.. Участники акции на Октябрьской площади в Минске приняли декларацию, в которой потребовали проведения повторных выборов (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (20 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. Количество палаток на Октябрьской площади Минска возросло до девятнадцати (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (21 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2017. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. За доставку пищи митингующим арестовывают на 10 суток (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (21 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. Более 380 белорусских студентов продолжат обучение в странах-соседях и странах ЕС (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (23 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2016. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. Послы стран Евросоюза пришли на Октябрьскую площадь Минска, чтобы "увидеть все своими глазами" (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (21 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2015. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. Участники акции на Октябрьской площади требуют отставки президента и правительства (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (21 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ Lenta.ru.. Митингующей белорусской оппозиции отключили свет (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (21 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2018. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. Штаб Козулина обвиняет Милинкевича в срыве договоренностей, касающихся продолжения акции протеста на Октябрьской площади (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (22 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2018. Праверана 13 жніўня 2019.
- ↑ Наталья Белова, Олеся Лучанинова.. Около 300 человек остаются на центральной площади Минска (руск.). РИА Новости (23 сакавіка 2006). Праверана 13 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. Сотрудники милиции устроили для журналистов экскурсию на крышу Дворца Республики, чтобы продемонстрировать количество участников акции оппозиции (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (22 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2019. Праверана 13 жніўня 2019.
- ↑ а б в Naviny.by.. Подробности ликвидации белорусского Майдана (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (24 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2020. Праверана 13 жніўня 2019.
- ↑ Обзор-хроника нарушений прав человека в Беларуси, май 2006 года (руск.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (7 чэрвеня 2006). Праверана 13 жніўня 2019.
- ↑ Lenta.ru.. Палаточный городок ликвидирован. Его жители задержаны (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (24 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2019. Праверана 13 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. В спецприемнике-распределителе на 1-м переулке Окрестина проходят суды над задержанными на Октябрьской площади (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (24 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 13 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. Продолжаются задержания участников акции в Минске (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (25 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020. Праверана 20 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. Наумов: Органы внутренних дел предприняли максимум усилий для того, чтобы не допустить неконтролируемого развития событий (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (25 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2020. Праверана 20 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. Милиция начала применять спецсредства против участников демонстрации (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (25 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2018. Праверана 20 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. Задержан Александр Козулин (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (25 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2018. Праверана 20 жніўня 2019.
- ↑ Newsru.. США ввели санкции против шести белорусских деятелей, Минск назвал это "юридическим нонсенсом" (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (28 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2015. Праверана 22 жніўня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Владимир Ровдо. Перспективы «бархатной революции» в Беларуси(руск.) // Неприкосновенный запас . — Новое литературное обозрение, 2004. — № 1. — С. 26-34.
- Д. Костенко, Фокс, А. Кашко и др. Партизанская республика. Акции протеста в Минске 19-25 марта 2006 года / под ред. Е. Михайловской. — Москва: РОО «Центр „Панорама“», 2006. — 219 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-94420-023-5.
- Республика Беларусь накануне президентских выборов 2006 г. Серия информационно-аналитических записок. — Москва: ЦИРКОН, 2006. — 69 с.
- Застаемся! Сакавік 2006: Прыватнае і агульнае. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 284 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»). — 1 000 экз. — ISBN 978-9955-437-13-0.
- Плошча і акцыі 2006 года // Хрышчэнне нацыі. Масавыя акцыі 1988–2009 / пад рэд. В. Булгакава, А. Дынько. — 2011. — С. 500—520. — 576 с.
- Vasily Naumov. The Belarusian Maidan in 2006: A New Social Movement Approach to the Tent Camp Protest in Minsk / eds. Joanna Kurczewska, Yasuko Shibata. — Peter Lang GmbH, Internationaler Verlag der Wissenschaften, 2015. — 260 с. — (Polish Studies in Culture, Nations and Politics). — ISBN 978-3-653-05473-6. — DOI:10.3726/978-3-653-05473-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча-2006
- Мітынг апазіцыі на Кастрычніцкай плошчы на YouTube
- «Плошча», фільм Юрыя Хашчавацкага на YouTube