Першы ліст Пятра
Першы ліст апостала Пятра | |
---|---|
Апостал Пётр пэндзля Мазачыа | |
Раздзел: | Новы Запавет |
Вікікрыніцы: | Пе́ршае саборнае пасланьне сьвятога Апостала Пётры
Тэкст на Вікікрыніцах |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першы ліст апостала Пятра, Першы Сабо́рны ліст Свято́га Апо́стала Пятра́[1], Першае Сабо́рнае Пасла́нне свято́га Апо́стала Пятра́[2], 1-ы ліст Пётры[3], Пе́ршае пасла́ньне Пятра́[4] — адзін з лістоў апостала Пятра, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавету. Змяшчаецца пасля ліста Якава перад другім лістом апостала Пятра.
Адрасат
[правіць | правіць зыходнік]У першым вершы аўтар звяртаецца да «прышэльцаў» — так у старадаўнія часы называлі яўрэяў, якія жылі у Дыяспары. Хутчэй за ўсё, апостал звяртаецца да хрысціян, у якіх няма зямной айчыны, большая частка якіх была з былых язычнікаў і якія жылі ў правінцыях Малой Азіі.
Аўтарства і асаблівасці ліста
[правіць | правіць зыходнік]Ліст напісаны Пятром, самым блізкім паслядоўнікам Ісуса Хрыста. Ліст напісаны на вельмі добрай грэчаскай мове. Вядома, што, знаходзячыся ў Рыме, Пётр выкарыстоўваў паслугі перакладчыка. Магчыма, у напісанні яму дапамагаў яго паплечнік Сільван.
Мэта напісання ліста
[правіць | правіць зыходнік]Абсалютная большасць хрысціян жыла ў варожым асяродзі і таму ўвесь час падвяргалася пераследванням і нападкам з боку суседзяў, былых сяброў, родных і гарадской беднаты. Таму апостал накіроўвае да вернікаў ліст натхнення, расповяд пра надзею, якая іх чакае на нябёсах. Ліст павінен прынесці вернікам мужнасць і дапамагчы ва ўзрастанні ў веры. Адначасова Петр звяртаецца і да біскупаў цэркваў, заклікаючы клапаціцца пра ўвераны ім Божы статак, тым самым ставячы за мэту падтрымаць арганізацыйную структуру маладой царквы.
Змест ліста
[правіць | правіць зыходнік]Апостал хоча паказаць сваім чытачам, як яны могуць пражыць хрысціянскім жыццём у варожых адставінах. Таму гэты ліст можна назваць лістом пра пакуты, але, у той жа час, ён і ліст пра хрысціянскую надзею. Паколькі пакуты звязаны з іспытам сапраўднасці веры, то хрысціяне павінны радавацца пакутам, паколькі яны судзейнічаюць у пакутах Хрыста на Галгофе. Але не кожным пакутам трэба радавацца: толькі тады, калі вернікі падвяргаюцца ганенням незаслужана, яны пакутуюць за Хрыста. Калі вернікі сталіся сапраўднымі хрысціянамі, то яны павінны жыць свята і годна, каб у іх жыцці праслаўляўся Пан і Хрыстос. Святасць хрысціян праяўляецца ў перайманні Хрысту, у цярпенні, у няўхільным выкананні правіл маральнасці, у добрых адносінах да ўсіх: не толькі да братоў, але і да ўсіх людзей, у тым ліку і ворагаў. Таксама важныя ўзаемаадносіны ў сям’і, паміж рабамі і панамі.
Пётр засцерагае старшынь суполак аб небяспецы ганарлівасці і жадання заўсёды быць першымі, таму што Божы Суд распачнецца з Божага народу і будзе больш жорсткім да кіраўнікоў, таму што на іх узведзены абавязак наглядаць за Божым статкам. Таму святары павінны быць прыкладам як у служэнні, так і ў жыцці.
Час і месца напісання ліста
[правіць | правіць зыходнік]Лічыцца, што ліст быў напісаны напярэдадні ганенняў Нерона, прыкладна ў 62-64 гг. н.э. Месцам напісання лічыцца Рым, таму што ў канцы ліста апостал перадае прывітанне з Вавілону, а менавіта так першыя хрысціяне называлі сталіцу Рымскай імперыі.
Структура ліста
[правіць | правіць зыходнік]Ліст падзелены на 5 раздзелаў. Ён пачынаецца з традыцыйнага прывітання і ўдзячнай малітвы да Бога. Потым аўтар звяртаецца да тэмы Выратавання і неабходнасці святога жыцця, павольна пераходзячы да тэмы пакутаў. Асаблівую ўвагу Пётр звяртае на практычнае жыццё вернікаў, пра іх абавязкі перад грамадствам, дзяржавай і Царквой. Тэма пакут праходзіць праз увесь ліст: у мінулым вернікі ўжо спазналі ганенні, але ў будучыні іх чакаюць новыя выпрабаванні. Таму яны павінны быць пільнымі, бо набліжаецца Божы Суд, калі кожны атрымае згодна таму, што ён рабіў. Ліст скончваецца парадамі да старшынь ды моладзі, а таксама прывітаннямі.
Сціслы план ліста
[правіць | правіць зыходнік]- Прывітанне (1:1-2)
- Выратаванне вернікаў(1:3-12)
- Заклік да святасці (1:13-2:10)
- Жыццё ў свеце і непазбежнасць пакут (2:11-4:19)
- Настаўленні старшыням і моладзі(5:1-11)
- Завяршэнне ліста (5:12-14)
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Першае пасланьне Пятра ў перакладзе Васіля Сёмухі
- Першае Саборнае Пасланне святога Апостала Пятра ў перакладзе Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы
- Першае пасланне святога Пятра Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
- Першае паўсюднае пасланьне апостала Пятра ў перакладзе Антонія Бокуна
- Першы суборны ліст сьвятога Пётры апостала Архівавана 2 чэрвеня 2021. ў перакладзе Яна Станкевіча
- Першае саборнае пасланьне сьв. апостала Пётры Архівавана 2 чэрвеня 2021. ў перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча
- Першы ліст сьв. ап. Пятра Архівавана 2 чэрвеня 2021. ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага
- 1 ліст Пятра ў перакладзе П. С. Татарыновіча
- Першы Сабо́рны ліст Свято́га Апо́стала Пятра́ ў перакладзе А. К. Клышкі
- 1-ы ліст Пётры ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- Першае саборнае Пасланьне Пётры ў перакладзе Э. К. Сабілы, С. А. Малахава
Зноскі
- ↑ Анатоль Клышка. Новы Запавет. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014. — 610 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-6983-42-2.
- ↑ Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста. — Мінск: Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора: Медыял, 2017. — 544 с. — ISBN 978-985-6594-63-5 ISBN 978-985-6914-45-7.
- ↑ Біблія кананічная. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2017. — 928+336 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-6183-14-3.
- ↑ Васіль Сёмуха. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе. — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. — 10 000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жан Кальвин. Толкование на 1-е Петра, 1-е Иоанна, 1-е и 2-е послание к Фессалоникийцам. Мн., 2011.
- Толковый Апостол. Соборные послания, изъясненные Епископом Михаилом. - М.: Правило веры, 2009. - 769 с. ISBN 978-5-94759-099-9
- Эдмунд П. Клоуни. Первое послание Петра. - М.: ХЦ «МИРТ», 2001. - 239 с. ISBN 5-88869-106-2
- Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5: Послания от Иакова — Коринфянам. 1999. 406 с.