Матэа Брыгі
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
14 лютага 1981[1] (43 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Італія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Матэа Брыгі (італ.: Matteo Brighi; нар. 14 лютага 1981, Рыміні, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец клуба «Рыміні», у 2000 годзе быў набыты «Ювентусам», дзе, аднак, не здолеў замацавацца. У 2002 годзе турынскі клуб прадаў 50% правоў на іграка «Парме», як частка па пераходзе ў «Ювентус» Марка Дзі Вая. У 2004 годзе «Ювентус» выкупіў усе правы на Брыгі і адразу прадаў яго ў «Рому». Рымскі клуб, у сваю чаргу, аддаў Матэа ў арэнду ў «К’ева», дзе той правёў тры сезоны.
У 2007 годзе Брыгі вярнуўся ў «Рому» і здолеў замацавацца ў складзе. У 2008 годзе падоўжыў катракт да 2012 года, а ў 2010 — да 2014 года. У сезоне 2008/09 з трыма галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Ромы» ў Лізе чэмпіёнаў, а ў сезоне 2009/10 дапамог рымскаму клубу заняць высокае другое месца ў чэмпіянаце Італіі.
У жніўні 2011 года быў аддадзены ў арэнду ў «Аталанту», а праз год на тых жа правах стаў іграком «Тарына». Улетку 2013 года перайшоў у турынскі клуб на трывалай аснове, але ўжо ў студзені 2014 года перабраўся ў «Сасуола», якому дапамог пазбегуць вылету з Серыі A па выніках сезона 2013/14.
20 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт з «Балонняй». 15 ліпеня 2016 года перайшоў у клуб Серыі B «Перуджа». У студзені 2018 года стаў іграком «Эмпалі». Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19 і завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Быў трывалым іграком моладзевай зборнай Італіі, у складзе якой выступаў на чэмпіянаце Еўропы 2002, а таксама выйграў чэмпіянат Еўропы 2004 і кваліфікаваўся на Алімпійскія гульні.
У 2002 годзе, ва ўзросце 21 года, дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Італіі ў таварыскім матчы супраць нацыянальнай зборнай Славеніі. Аднак, наступны раз трапіў у зборную толькі праз шэсць гадоў, калі згуляў у некалькіх матчах адбору да чэмпіянату свету 2010. Усяго за зборную правёў 4 матчы.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Ювентус»:
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2002
«Рома»
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2007
- Уладальнік Кубка Італіі: 2008
- Чэмпіён Еўропы: 2004
Зноскі
- ↑ Matteo Brighi // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Рыміні
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Італіі
- Ігракі зборнай Італіі па футболе
- Ігракі ФК Эмпалі
- Ігракі ФК Перуджа
- Ігракі ФК Балоння
- Ігракі ФК Сасуола
- Ігракі ФК Тарына
- Ігракі ФК Аталанта
- Ігракі ФК Рома
- Ігракі ФК К’ева
- Ігракі ФК Брэшыя
- Ігракі ФК Парма
- Ігракі ФК Ювентус
- Ігракі ФК Рыміні