Перайсці да зместу

Магнус I Ладулас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магнус I Ладулас
шведск.: Magnus
Нараджэнне 1240[1][2][…]
Смерць 18 снежня 1290
Месца пахавання
Род Фолькунгі
Бацька Біргер Ярль
Маці Інгеборг Эрыксдоцір
Жонка Гэльвіґа Гольштэйнская[5]
Дзеці Інгеборг Магнусдоцір[6], Біргер Магнусан, Эрык Магнусан[d], Вальдэмар Магнусан[d][6] і Рыкіса Магнусдоцір[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пячатка Магнуса Ладуласа

Ма́гнус I Ла́дулас (ён жа Магнус Свірнавы Замо́к) (шведск.: Magnus Ladulås; 124018 снежня 1290) — кароль (конунг) Швецыі з 1275 года, другі сын Ярла Біргера.

14-15 чэрвеня 1275 года Магнус і яго брат Эрык атрымалі перамогу пры Хове ў лесе Тывідэн (Вестэргётланд) над сваім братам-каралём Вальдэмарам. У кастрычніку таго ж года Магнус быў абраны конунгам Швецыі ў свяшчэннага каменя Морастэн на сенажаці Мора каля Упсалы. 24 мая 1276 года, пасля атрымання дазволу ад царквы адбылася яго каранацыя. Вальдэмар, які працягваў барацьбу супраць Магнуса да 1277 года, у выніку прымірыўся з братам (мір у Лахальме), адрокся ад прастола і атрымаў у валоданне частку Гёталанда. 11 лістапада 1276 года Магнус ажаніўся з Хельвіг, дачкой гальштэйнскага графа. Быў пасроднікам у барацьбе Даніі з Нарвегіяй і Нарвегіі з Любекам; абвясціў земскі мір.

Магнус трымаў свой двор то на востраве Вісінгсё, то на востраве Альснё, на возеры Меларэн, дзе быў пабудаваны каралеўскі замак  (шведск.) у гатычным стылі. Менавіта ў гэтай рэзідэнцыі быў створаны так званы Статут Альснё  (шведск.) (1280), які замацаваў падзел насельніцтва каралеўства на свабодных (frälse) і несвабодных (ofrälse). Да першых, тых, хто сфарміраваў рыцарства, адносіліся служылыя людзі караля і частка радавой знаці. Яны былі абавязаны несці конную вайсковую службу, з'яўляючыся на ваенныя агляды ў поўным узбраенні і са сваёй вайсковай адзінкай, за што вызваляліся ад нясення рэгулярнага цягла на карысць кароны. Да ofrälse, якія неслі цяглавыя павіннасці, адносіліся бонды, бюргеры і вольныя рудакопы. Мянушка Магнуса (Ladulås — «свірнавы замок»), верагодна, паходзіць ад закона, які вызваляў сялянства ад абавязку забяспечваць харчом знаць і вышэйшае духавенства ў іх вандроўках (павіннасць пастою — гестынг). Гэты закон прывёў да канфлікту Магнуса з мясцовым біскупам Брынальфам Альгатсанам, які быў вымушаны пакінуць сваю біскупскую кафедру і выехаць са Швецыі. Іншая тэорыя паходжання мянушкі звязана з магчымым скажэннем яго другога імя, Ладзіслаус (Уладзіслаў).

Магнус памёр у замку Вісінгсё і пахаваны ў адбудаваным ім францысканскім кляштары (цяпер — царква Рыдархольмена, Стакгольм). Урачыстае пахаванне адбылося ўлетку 1293 года. Раскопкі пачатку XX стагоддзі паказалі, што кароль быў пахаваны ў старой алтарнай частцы. Пры распячатванні грабніцы была выяўлена паталагічная дэфармацыя канечнасцей, выкліканая моцным лёгачным ці сардэчным захворваннем.

Зноскі

  1. Lundy D. R. Magnus I Ladulas, King of Sweden // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maunu Ladonlukko // Kansallisbiografia / пад рэд. M. KlingeSuomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Olsson M. KONUNGARNA MAGNUS LADULÅS' OCH KARL KNUTSSONS GRA V AR — 1937. — С. 375. Праверана 15 лістапада 2019.
  4. Dags för ny gravöppning i RiddarholmskyrkanStockholm City Museum. Праверана 17 лістапада 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. а б Lundy D. R. The Peerage