Перайсці да зместу

Леанід Сямёнавіч Данілюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Сямёнавіч Данілюк
Дата нараджэння 3 мая 1919(1919-05-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 верасня 1986(1986-09-24) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць СССР
Род войскаў артылерыя[d]
Званне падпалкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені

Леанід Сямёнавіч Данілюк (1919, вёска Студзёнка, Быхаўскі раён — 24 верасня 1986, Быхаў) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Скончыў Магілёўскі педінстытут (1939), Тбіліскае артылерыйскае вучылішча (1941). У Чырвонай Арміі з 1939 г. У час Вялікай Айчыннай вайны на Паўночна-Заходнім, 2-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах. Камандзір самаходнага артылерыйскага палка маёр Л. С. Данілюк вызначыўся ў Берлінскай наступальнай аперацыі. 18.04.1945 г. па яго ініцыятыве полк атакаваў ворага каля горада Бернаў. На падбітай самаходнай гармаце Данілюк прарваўся на ўскраіну горада, выклікаў паніку ў радах праціўніка, што садзейнічала паспяховаму наступленню корпуса. Да 1955 г. служыў у Савецкай Арміі, падпалкоўнік. Працаваў у Харкаве, Магілёве. Апошні час жыў у Рагачове. Пахаваны ў Быхаве. Імем Л. С. Данілюка названа школа ў Бернаў (ГДР).

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 41. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Данілюк Леанід Сямёнавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 186.
  • Данилюк Леонид Семёнович // Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь в 2 т. Т. 1. — М.: Воениздат, 1987. — С. 407.