Ктулху
Кту́лху — міфічная пачвара, прыдуманая амерыканскім пісьменнікам Говардам Лаўкрафтам. Упершыню ўзгадваецца ў апавяданні «Покліч Ктулху» ў 1928.
Знешні выгляд і месца існавання
[правіць | правіць зыходнік]Ктулху падобны адначасова на васьмінога (галава), цмока (крылы на спіне), чалавека (тулава). Дакладныя памеры невядомыя, але можна меркаваць, што Ктулху дастаткова вялікі, бо адзін з герояў твора назваў яго падобным да «хадзячае гары».
Належыць да роду «Старажытных». Ляжыць у сне, падобным да смерці (верагодна, коме) на вяршыні затопленага горада Р'льех пасярод Ціхага акіяна. Калі зоркі «трапна сыходзяцца», горад паўстае з вады і Ктулху прачынаецца.
Культ Ктулху
[правіць | правіць зыходнік]Таксама паводле твораў Лаўкрафта, па ўсёй Зямлі існуюць групы культыстаў, якія прыносяць Ктулху чалавечыя ахвяраванні, шалеюць, таньчаць і ўвесь час чытаюць закляцце: «Пх'нглуі мглв'нафх Ктулху Р'льех вгах'нагл фхтагн», што прыкладна перакладаецца як «Дома ў Р'льеху мёртвы Ктулху чакае і бачыць сны».
Ктулху здольны ўплываць на чалавечы розум, аднак з-за таго, што Р'льех амаль увесь час знаходзіцца пад вадою, Ктулху можа ўплываць толькі на сны. У «Поклічы Ктулху» сны, якія ён дасылае, даводзяць людзей да вар'яцтва.
Імя, яго вымаўленне і варыянты напісання
[правіць | правіць зыходнік]Говард Лаўкрафт казаў, што імя Cthulhu варта вымаўляць як Kathooloo ці Khlûl'hloo. Ні ў водным з арыгінальных англійскіх варыянтаў няма вымаўлення Cthulhu як Цтулху. Іншыя варыянты напісання: Tulu, Clulu, Clooloo, Cighulu, Cathulu, Kutulu, Q'thulu, Ktulu, Kthulhut, Kulhu, Thu Thu Hmong
Творы Лаўкрафта, дзе ўзгадваецца Ктулху
[правіць | правіць зыходнік]- «Покліч Ктулху»
- «Жах у Данвічы»
- «Горы вар'яцтва»
- «Шаптун у начы»
- «Цень па-над Інсмутам»
Ктулху ў сучаснай культуры
[правіць | правіць зыходнік]Сеціва
[правіць | правіць зыходнік]У сеціве Ктулху набыў даволі вялікую папулярнасць і для яго нават прыдумалі спецыяльны смайл: {:€ або :-Е або ©€. Стаў героям шматлікіх карыкатур, коміксаў, жартаў і пародыяў.
Папулярныя выказванні з удзелам Ктулху: «Ктулху захавае твой моск», «Ктулху фхтагн!», «Ктулху захавае ўсіх».
Музыка
[правіць | правіць зыходнік]Ктулху ўзгадваецца ў шэрагу кампазіцый (пераважна метал кірунку):
- Інструментоўка «The Call of Ktulu» гурта «Metallica» (альбом «Ride the Lightning», 1984)
- Песня «The Thing That Should Not Be» гурта «Metallica» (альбом «Master of Puppets», 1986)
- Песня «Cthulhu» гурта «Therion» (альбом «Beyond Sanctorum», 1992)
- Песня «Cthulhu Rising» гурта «Draconian» (альбом «Dark Oceans We Cry», 2002)
- Песні гурта «Cradle Of Filth» — «Cthulhu Dawn» (альбом «Midian», 2000) і «Mother of abominations» (альбом «Nymphetamine», 2004)
- Песня «Shakled to the Trilithon of Ktulhu» гурта «Bal-Sagoth»
- Інструментоўка «Rite Of Cthulhu» гурта «Samael»