Народныя назвы: зубрава трава, цяпалоць, тураўка (апошняя — таксама польская літаратурная назва). Ахвотна паядаюць зубры (даўней і туры), адсюль назвы.
Род налічвае каля 30 відаў, распаўсюджаных на тэрыторыі Еўразіі і Амерыкі. Найбольш пашыраная ў Беларусізуброўка духмяная (Hierochloe odorata), шматгадовая трава з залаціста-жоўтымі каласкамі, вышынёй да 70 см. Расце ў шыракалістых і мяшаных лясах, на ўзлесках, паплавах, каля дарог.
Надземная частка, якая мае моцны пах кумарыну (свежага сена) і крыху вяжучы смак, шырока ўжываецца ў лікёра-гарэлачнай вытворчасці як араматызатар. Збіраюць пад час цвіцення (май — чэрвень). Асабліва вядомая настойка на сушаных сцяблах «Зуброўка» прывабнага зеленаватага колеру, з характэрным водарам кумарыну. Яе рэкамендуецца падаваць да халодных закусак (мяса, дзічына, паштэты, вяндліны).
Зубровка // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 360. — 563 с. — 100 000 экз.(руск.)