Перайсці да зместу

Дынастыя Стэнкіляў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дом Стэ́нкіляў (шведск.: Stenkilska ätten) — шведская каралеўская дынастыя, чые прадстаўнікі займалі шведскі трон з 1060 па 1125 год[1]. Меркавана вядзе свае карані з заходняга рэгіёна Вестэргётланд.[2].

Прадстаўнікі дынастыі Стэнкіляў

[правіць | правіць зыходнік]

Кіруючыя прадстаўнікі

[правіць | правіць зыходнік]

Усяго з гэтай дынастыі на троне Вестэргётланда ці Швецыі знаходзіліся:

Нашчадкі Дому па жаночай лініі

[правіць | правіць зыходнік]

Паказаны гады валадарання

  • прык. 1125 — прык. 1130 год: Магнус Моцны (таксама вядомы як Магнус I Готландскі). Інфармацыя пра гэту персону ўзята з сайта шведскага каралеўскага двара, які пазначыў яго як члена дынастыі Стэнкіляў; быў старэйшым сынам Інгэ Старэйшага.
  • прык. 1150 — прык. 1160 год: Эрык IX Святы, які быў жанаты з Крысцінай, паводле скандынаўскай гісторыяграфічнай традыцыі, дачкой дачкі Інгэ Старэйшага. Гэта пара стала родапачынальніцай Дому Эрыкаў.
  • прык. 11551167 Карл Сверкерсан — яго маці была ўдавой Інгэ Малодшага. Ён быў жанаты з Кірстэн Стыгсдотэра (Kirsten Stigsdatter), якая, паводле скандынаўскай гісторыяграфічнай традыцыі, была дачкой дачкі дачкі Інгэ Старэйшага. Гэта пара стала родапачынальніцай Дому Сверкераў.
  • 1160-61 Магнус Хенрыксен. Інфармацыя пра гэту персону ўзята з сайта шведскага каралеўскага двара, які пазначыў яго як члена дынастыі Стэнкіляў; некаторымі даследчыкамі называецца апошнім манархам з Дому Стэнкіляў, што генеалагічна аспрэчваецца; быў сынам дачкі Рагвалда, сына Інгэ Старэйшага.

Зноскі

  1. Lagerqvist, Lars O. (2001), "Stenkilska ätten", Medeltidens ABC, Swedish Museum of National Antiquities, ISBN 9151839261, Архівавана з арыгінала 30 верасня 2007, Праверана 30 снежня 2014
  2. а б Odelberg, Maj (1995), "Stenkil", Vikingatidens ABC, Swedish Museum of National Antiquities, ISBN 9171929843, Архівавана з арыгінала 30 верасня 2007, Праверана 30 снежня 2014