Перайсці да зместу

Дзмітрый Анатолевіч Барадзін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзмітрый Барадзін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Анатолевіч Барадзін
Нарадзіўся 19 ліпеня 1999(1999-07-19)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см[2]
Вага 78 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Кайсар
Нумар 9
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2018 Беларусь Гомель 6 (0)
2018   Беларусь Орша 14 (3)
2018—2019 Беларусь Смалявічы 34 (2)
2020—2022 Беларусь Дынама (Мінск) 8 (0)
2020   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 6 (0)
2021   Расія Чайка (Песчанакопскае) 9 (0)
2021   Беларусь Гомель 11 (0)
2022 Казахстан Ардабасы (Шымкент) 11 (3)
2023— Казахстан Кайсар (Кызыларда)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2018—2020 Беларусь Беларусь (да 21) 8 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 сакавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лістапада 2020

Дзмітрый Барадзін (нар. 19 ліпеня 1999) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Кайсар» з Кызыларды.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Гомель», у 2015 годзе пачаў прыцягвацца ў склад дубліруючага складу. У пачатку 2016 года, пасля вылету каманды ў Першую лігу, падпісаў прафесійны кантракт з клубам, у сезоне 2016 правёў 5 матчаў у Першай лізе. У 2017 годзе выступаў у асноўным за дубль «Гомеля», зрэдку прыцягваўся да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 1 ліпеня 2017 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (0:3), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

У сакавіку 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Оршы»[3], дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У ліпені 2018 года папісаў кантракт з клубам «Смалявічы» да канца сезона з магчымасцю падаўжэння[4]. У складзе смалявіцкай каманды таксама неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне са «Смалявічамі»[5]. У сезоне 2019 заставаўся асноўным іграком і дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[6], аднак на полі з’яўляўся рэдка. У верасні 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Іслачы»[7], дзе неўзабаве замацаваўся ў аснове. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Іслач»[8].

У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з мінскім «Дынама» і быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Чайка» з расійскай ФНЛ[9], дзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену. У чэрвені 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[10], а ў ліпені быў арандаваны «Гомелем»[11], дзе часцей стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў гомельскі клуб[12].

У першай павлое 2022 года выступаў за «Дынама», але на полі з’яўляўся рэдка. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[13] і неўзабаве далучыўся да казахстанскага «Ардабасы»[14].

З пачатку 2023 года трэніраваўся з казахстанскім «Кайсарам» і ў выніку пачаў у складзе клуба сезон 2023[15][16][17].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У верасні-кастрычніку 2015 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе згуляў у двух матчах.

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Харватыі (1:3).

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Гомель Беларусь 1 0
2016 Д2 Гомель Беларусь 5 0
2017 Д1 Гомель Беларусь 1 0
2018 (1) Д2 Орша Беларусь 14 3
2018 (2) Д1 Смалявічы Беларусь 12 0
2019 Д2 Смалявічы Беларусь 22 2
2020 (1) Д1 Дынама Беларусь 5 0
2020 (2) Д1 Іслач Беларусь 6 0
2020/21 (2) Д2 Чайка Расія 9 0
2021 (2) Д1 Гомель Беларусь 11 0
2022 (1) Д1 Дынама Беларусь 3 0
2022 (2) Д1 Ардабасы Казахстан 11 3

Зноскі

  1. Dmitri Borodin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в http://dinamo-minsk.by/ru/komanda/igrok/~show/borodin
  3. "Гомель" отдал в аренду Бородина и Халимончикова
  4. Бородин перешел в "Смолевичи"
  5. Бразевич остался у руля "Смолевичей". Клуб подписал Барсукова и Вакулича
  6. Минское "Динамо" подписало хавбека "Смолевичей"
  7. "Ислочь" арендовала Бородина у минского "Динамо"
  8. Бородин и Вегеря покинули "Ислочь"
  9. Минское "Динамо" продлило контракт с Бородиным и отдало его в аренду в "Чайку"
  10. Бородин вернулся в минское "Динамо" из аренды в "Чайке"
  11. Минское "Динамо" отправило Лапоухова и Бородина в аренду
  12. Арендованные игроки «Гомеля» вернулись в расположение своих клубов
  13. Бородин покидает минское "Динамо"
  14. Бородин стал игроком "Ордабасы" Седнева
  15. Футбол. Главный тренер "Кайсара" — о Совпеле и Бородине: эти футболисты достаточно качественные и без лишних запросов (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (14 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2023. Праверана 3 сакавіка 2023.
  16. Футбол. Дмитрий Бородин стал игроком "Кайсара" (руск.). pressball.by (2 сакавіка 2023). Праверана 3 сакавіка 2023.(недаступная спасылка)
  17. Совпель и Бородин - в заявке "Кайсара" на сезон-2023 (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 3 сакавіка 2023.