Гайка Вестэрман
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
14 жніўня 1983[1][2][…] (41 год) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Германія | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны абаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гайка Вестэрман (ням.: Heiko Westermann; нар. 14 жніўня 1983, Альцэнау, Германія) — былы нямецкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2004—2014).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Гройтэр Фюрт»
[правіць | правіць зыходнік]Вестэрман пачаў сваю прафесійную кар’еру ў клубе Другой Бундэслігі «Гройтэр Фюрт». Да галоўнай каманды далучыўся ў ліпені 2002 года, аднак дэбютаваў у яе складзе 26 студзеня 2003 года ў матчы супраць «Дуйсбурга», які скончыўся перамогай «Фюрта» з лікам 1:0.
«Армінія»
[правіць | правіць зыходнік]Пасля сезону 2004/05 Гайка падпісаў дагавор з клубам «Армінія», які выйшаў у тым сезоне ў Бундэслігу.
«Шальке 04»
[правіць | правіць зыходнік]Гайка перайшоў у склад «Шальке 04» у 2007 годзе, за іграка гельзенкірхенскі клуб заплаціў 2,8 млн еўра.
«Гамбург»
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2010 года Вестэрман пагадзіўся на пераход у стан клуба «Гамбург», як паведамляецца, за кошт каля 7,5 мільёнаў еўра[3]. Нягледзячы на тое, што Гайка быў новым іграком для клуба, галоўны трэнер «Гамбурга» Армін Фэ прызначыў яго новым капітанам каманды[4]. Гэты статус Вестэрман захоўваў да зыходу з каманды ў 2015 годзе.
«Рэал Бетыс»
[правіць | правіць зыходнік]6 жніўня 2015 года падпісаў кантракт з іспанскім клубам «Рэал Бетыс», які па выніках сезону 2014/15 вярнуў месца ў Ла Лізе.
«Аякс»
[правіць | правіць зыходнік]14 ліпеня 2016 года Вестэрман, разарваўшы кантракт з «Бетысам», стаў іграком амстэрдамскага «Аякса»[5]. У «Аяксе» звычайна заставаўся на лаўцы запасных, згуляўшы за асноўную каманду агулам у васьмі матчах у сезоне 2016/17.
«Аўстрыя»
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2017 года датэрмінова разарваў кантракт з «Аяксам» і адразу падпісаў пагадненне з венскай «Аўстрыяй»[6]. У красавіку 2018 года пакінуў аўстрыйскі клуб і завяршыў прафесійную кар’еру.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Вестэрман згуляў свой першы матч за зборную Германіі ў лютым 2008 года супраць зборнай Аўстрыі, якую нямецкія ігракі адзначылі перамогай з лікам 3:0. Гайка ўваходзіў у склад нямецкай каманды, якая заняла другое месца на чэмпіянаце Еўропы 2008.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Срэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2008
Зноскі
- ↑ Heiko Westermann // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ HEIKO WESTERMANN // Argentine Soccer Database
- ↑ «Westermann leaves Schalke to join Hamburg» Архівавана 23 кастрычніка 2012.. ESPN Soccernet.
- ↑ «K-Frage beantwortet - Westermann HSV-Kapitän». Kicker TV.
- ↑ Вестерманн подписал контракт с «Аяксом» до 2018 года. by.tribuna.com.
- ↑ Вестерманн подписал контракт с «Аустрией». by.tribuna.com.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гайка Вестэрман
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Нарадзіліся 14 жніўня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Баварыі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Германіі
- Ігракі зборнай Германіі па футболе
- Ігракі ФК Аўстрыя Вена
- Ігракі ФК Аякс Амстэрдам
- Ігракі ФК Ёнг Аякс
- Ігракі ФК Рэал Бетыс
- Ігракі ФК Гамбург
- Ігракі ФК Шальке 04
- Ігракі ФК Армінія Білефельд
- Ігракі ФК Гройтэр Фюрт
- Ігракі ФК Гройтэр Фюрт II