Вісінгсё
Вісінгсё | |
---|---|
шведск. Visingsö | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 24 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
58°03′ пн. ш. 14°20′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ветэрн |
Краіна | |
Лен | Ёнчэпінг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вісінгсё (шведск.: Visingsö) — востраў у паўднёвай частцы возера Ветэрн, Швецыя. Размешчаны за 30 км на поўнач ад Ёнчэпінга і 6 км на захад ад Грэны. Даўжыня — 14 км, шырыня — 3 км, Агульная плошча — 24 км². Паводле легенды востраў стварыў волат Віст, каб яго жонка магла перайсці возера.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XII—XIII стагоддзях у паўднёвай частцы астравы размяшчаўся замак Нес, які служыў рэзідэнцыяй каралям Швецыі. Тут памерлі каралі Швецыі Карл Сверкерсан, Эрык Кнутсан, Юхан Сверкерсан і Магнус Ладулас. У XVII стагоддзі на востраве, у замку Вісінгсборг, пасялілася дваранская сям’я Брагэ. У той жа час шведскае адміралцейства пачало вырошчваць на востраве дуб для патрэб караблебудавання. У цяперашні час дубовыя гаі часткова зведзены, і вялікую частку вострава займаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вісінгсё