Вікіпедыя:Спраўджванне правапісу
Выгляд
На старонцы пералічаны сродкі спраўджвання правапісу.
Сайты
[правіць зыходнік]- Праверка тэксту на сайце Беларускага N-корпуса,
- Праверка правапісу на сайце corpus.by,
- Праверка арфаграфіі і граматыкі Trinka.ai.
Пашырэнні
[правіць зыходнік]Для браўзераў
[правіць зыходнік]- пашырэнне LanguageTool для браўзераў Chrome, Firefox, Safari, Edge, Opera, Thunderbird. Таксама пашырэнне LanguageTool мае інтэграцыю з іншымі праграмамі і АС, такімі як LibreOffice, OpenOffice, Word, Google Docs, macOS, Windows,
- Яшчэ адно пашырэнне для браўзера Firefox з праверкай правапісу.
Windows і Microsoft Office
[правіць зыходнік]- Belarusian Proofing Tools ад МТГ «RэZэрвацыЯ»,
- Пашырэнне Litara N02 для Microsoft Word 2000/2003. Таксама можа працаваць з Microsoft Word 2007. Для гэтага, правым націсканнем мышы па спампаваным усталёўшчыку, адкрыць меню і выбраць «выпраўленне памылак сумяшчальнасці». Выпраўленне здзейсніцца аўтаматычна, затым запусціць усталёўшчык — пасля ўсталявання Litara N02 будзе працаваць з Microsoft Word 2007.
Свабоднае ПЗ і офісы
[правіць зыходнік]Наступнае ПЗ, у тым ліку, можна ўсталяваць для Linux:
- У LibreOffice (пачынаючы з версіі 7.1.6) база Беларускага N-корпуса ўбудавана, можна карыстацца ёю, вызначыўшы мову тэксту праз меню «Tools/Language» або ўключыўшы аўтаматычную праверку правапісу праз меню «Tools/Automatic Spell Checking» і адмысловую праверку праз «Tools/Spelling…»
- Пашырэнне для свабоднага OpenOffice можна ўсталяваць на сайце OpenOffice.
- Пашырэнне для свабоднага LibreOffice можна ўсталяваць на сайце LibreOffice.
Таксама вы можаце прачытаць падрабязны агляд некаторых інструментаў і магчымасцяў спраўджвання правапісу для Linux і свабоднага ПЗ тут.