Перайсці да зместу

Віктар Іосіфавіч Левін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Іосіфавіч Левін
Дата нараджэння 1 снежня 1909(1909-12-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лістапада 1986(1986-11-03)[2] (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Годфры Харалд Хардзі

Віктар Іосіфавіч Левін (руск.: Левин Виктор Иосифович; 1 снежня 1909, Магілёў1986, Масква) — савецкі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1939), прафесар (1939).

У 1932 годзе скончыў Вышэйшая тэхнічнае вучылішча ў Берліне, затым стаў аспірантам Кембрыджскага універсітэта. Па заканчэнні выкладаў у Калькуцкім універсітэце. Выкладчык, загадчык кафедры Маскоўскага энергетычнага інстытута (1938—1949), Пензенскага індустрыяльнага інстытута (1949—1951), Маскоўскага завочнага педагагічнага інстытута (1951—1959), Маскоўскага інстытута сталі і сплаваў (1959—1962), загадчык кафедры матэматычнай фізікі Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага інстытута (1961—1985).

Навуковыя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Элементы операционного исчисления». М., 1948;
  • «Дифференциальные уравнения математической физики» / у сааўтарстве с Ю. І. Гросбергом. М., 1951;
  • «Функции комплексного переменного и их приложения» / у сааўтарстве с Б. А. Фуксам М. ; Л., 1951;
  • «Методы математической физики». М., 1956;
  • «Уравнения математической физики». М., 1964.

Зноскі