Перайсці да зместу

Альсідэс Гіджа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Альсідэс Гіджа
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Альсідэс Эдгарда Гіджа
Нарадзіўся 22 снежня 1926(1926-12-22)[1] ці 22 лістапада 1926(1926-11-22)[2]
Памёр 16 ліпеня 2015(2015-07-16)[3][2] (88 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства  Уругвай
Рост 169 см
Вага 62 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
1946—1947 Уругвай Суд Амерыка
1947—1948 Аргенціна Атланта Буэнас-Айрэс
1948—1953 Уругвай Пеньяроль 169 (26)
1953—1961 Італія Рома 201 (19)
1961—1962 Італія Мілан 4 (0)
1962—1968 Уругвай Данубіа 128 (12)
Нацыянальная зборная[* 2]
1950—1952 Уругвай Уругвай 12 (4)
1957—1959 Італія Італія 5 (1)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Бразілія 1950
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альсідэс Эдгарда Гіджа (ісп.: і італ.: Alcides Edgardo Ghiggia; 22 снежня 1926 — 16 ліпеня 2015) — уругвайскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1950 у складзе нацыянальнай зборнай Уругвая.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Прафесійную кар’еру пачаў у 1946 годзе ў клубе «Суд Амерыка», а ў 1947 годзе перайшоў у аргенцінскі клуб «Атланта Буэнас-Айрэс». З 1948 года выступаў за «Пеньяроль», у складзе якога двойчы станавіўся чэмпіёнам Уругвая. У 1953 годзе перайшоў у італьянскую «Рому», у складзе якой сыграў 201 матч, забіў 19 мячоў і стаў уладальнікам Кубка кірмашоў. У 1961 годзе прыняў кар’еру ў «Мілане», за які згуляў 4 матчы, але ні разу не змог забіць гол, аднак, усё роўна стаў разам з клубам чэмпіёнам Італіі, пасля чаго ў 1962 годзе вярнуўся на радзіму дзе яшчэ 6 гадоў, да 1968 года, выступаў за клуб «Данубіа».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У складзе нацыянальнай зборнай Уругвая выступаў з 1950 па 1952 год, згуляў за гэты час 12 матчаў, забіў 4 мячы. Стаў разам з камандай чэмпіёнам свету ў 1950 годзе, забіўшы пераможны гол у вырашальным матчы. З 1957 па 1959 год гуляў за зборную Італіі, у складзе якой правёў 5 матчаў і забіў 1 мяч.

  • Чэмпіён свету (1): 1930
  • Чэмпіён Уругвая (2): 1948/49, 1950/51
  • Чэмпіён Італіі (1): 1961/62
  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.