Пірожнае
Выгляд
Пірожнае — кандытарскі выраб невялікага памеру з салодкага здобнага цеста, звычайна з крэмавай начынкай.
Вызначэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пірожныя — штучныя кандытарскія вырабы разнастайнай формы з па-мастацку аздобленай паверхняй. Маса іх вагаецца ад 17 да 110 г.
У літаратуры нярэдка пірожныя не вылучаюць як асобны від кандытарскіх вырабаў. Вырабляюць пірожныя па дзеючым прэйскуранце адной назвы, але рознай вагі: вялікія і малыя (60 % вагі вялікіх). Упрыгожаны вонкавы выгляд і выдатны смак пірожных — найважнейшыя паказчыкі якасці гэтых вырабаў.
Разнавіднасці
[правіць | правіць зыходнік]Пірожныя падзяляюцца на асобныя групы залежна ад выпечанага цеставага паўфабрыкату:
- бісквітныя
- пясочныя
- пластовыя
- заварныя
- паветраныя
- арэхавыя
- крошкавыя
- збіўныя
- міндальныя
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Словарь русского языка» Ожегова.
- Учебник «Технология приготовления мучных кондитерских изделий» Н. Г. Бутейкис и А. А. Жуковой.