Гліцэрый
Гліцэрый | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Glycerius | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Алібрый | ||||||
Пераемнік | Юлій Непат | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
невядома |
||||||
Смерць |
пасля 480 года |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гліцэ́рый[1] (лац.: Glycerius) — імператар Заходняй Рымскай імперыі, які кіраваў у 473—474 гадах[2].
Пра яго паходжанне і сям’ю нічога не вядома. Гліцэрый быў узведзены на прастол Заходняй Рымскай імперыі пры падтрымцы ваеннага магістра Гундабада, які быў бургундам. Аднак новы кіраўнік так і не быў прызнаны ўсходнім рымскім імператарам Львом I Макелам[3], які спрыяў таму, што Юлій Непат, пляменнік імператарскай жонкі, зрынуў Гліцэрыя. Потым былы імператар стаў епіскапам далмацыйскага горада Салона. Далейшы яго лёс невядомы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Узыходжанне на прастол
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы, што расказваюць пра Гліцэрыя, вельмі разрозненыя і бедныя. Ёсць дапушчэнне, што яго поўным імем было Флавій Гліцэрый[4]. Дата яго нараджэння невядомая нават прыблізна. Вядома, што на момант свайго ўзыходжання на прастол ён займаў пост коміта даместыкаў — начальніка імператарскай гвардыі пры двары ў Равене[1]. Апроч таго, магчыма, што да гэтага ён камандаваў рымскай арміяй у Далмацыі[5].
У 472 годзе Заходняя Рымская імперыя была ахоплена грамадзянскай вайной паміж імператарам Пракопіем Антэміем і яго ваенным магістрам, варварам па паходжанні Рыцымерам[6]. У красавіку 472 года Рыцымер зайшоў так далёка, што стварыў імператару праціўніка ў асобе прыбылага ў Італію Алібрыя, які стаў адзіным заходнім імператарам пасля забойства Антэмія ў ліпені таго ж года пасля ўзяцця Рыма ў выніку пяцімесяцовай аблогі. Да гэтага ён ужо выступаў кандыдатам на трон заходняй імперыі ад караля вандалаў Гейзерыха[7] ў 461 годзе. Аднак Алібрый пратрымаўся на прастоле ўсяго толькі некалькі месяцаў, сканаўшы ў пачатку лістапада 472 года ад чумы. Да гэтага часу памёр таксама і Рыцымер[8].
Усходні рымскі імператар Леў I Макела, які з’яўляўся ў той час адзіным кіраўніком рымскага свету, ніяк не мог падабраць прыдатнага чалавека на заходнерымскі прастол[9]. Таму да сакавіка 473 года прастол Захаду пуставаў на працягу чатырох месяцаў. У звязку з гэтым у Равене пры падтрымцы германскіх падраздзяленняў рымскай арміі новы ваенны магістр і патрыцый, пляменнік Рыцымера, Гундабад узяў сітуацыю ў свае рукі і абвясціў імператарам коміта даместыкаў (элітны атрад імператарскай гвардыі) Гліцэрыя[10]. Гісторык Іардан кажа, што гэта адбылося «хутчэй шляхам захопу, чым абрання»[11]. Феафан Спаведнік кажа, што Гліцэрый быў «муж знакаміты»[12]. Дата гэтай падзеі дакладна не вядомая: Старэйшыя Віндабонскія фасты завуць 5 сакавіка, а «Paschale Campanum» — 3 сакавіка[6]. У чарговы раз рымскі імператар уступіў на прастол дзякуючы варварскаму палкаводцу[6]. Прызначэнне Гліцэрыя імператарам падтрымаў кароль бургундаў і ваенны магістр Галіі Хільперык[9]. Гэта быў не першы выпадак, калі коміт даместыкаў стаў імператарам: Маярыян займаў тую ж пасаду ў 456 годзе[6].
Кіраванне
[правіць | правіць зыходнік]Вельмі мала вядома пра недоўгачасовае кіраванне Гліцэрыя. У сваёй біяграфіі святога Епіфанія , епіскапа Павіі, Магн Фелікс Энодый сцвярджае, што імператар распачаў «шмат мер для грамадскай выгоды», але згадвае толькі, што ён па заступніцтве епіскапа Епіфанія пакрыў «шкоду, нанесеную яго маці некаторымі з яго падданых»[13]. Да нашага часу дайшоў адзіны закон, датаваны 11 сакавіка 473 года, які адносіцца да кіравання Гліцэрыя, прысвечаны сіманіі і накіраваны на імя Гімількона, прэфекта прэторыя Італіі[6]. Дадзены закон перанялі таксама і прэфекты прэторыя Ілірыка і Усходу, якія падпарадкоўваліся ўсходняму імператару, хоць Гліцэрый, вядома, не меў права навязваць свае законы Ілірыку ці Усходу[6]. Апроч таго, выпуск закона быў ажыццёўлены таксама і з той мэтай, каб атрымаць царкоўную ўхвалу[6].
Ральф Мэтысен мяркуе, што Гліцэрый імкнуўся заставацца ў добрых стасунках з Усходняй Рымскай імперыяй[6]. Большую частку часу свайго кіравання Гліцэрый жыў у Паўночнай Італіі, пра што сведчыць той факт, што ўсе знойдзеныя манеты, што адносяцца да часу яго кіравання, апроч адной, былі адчаканены на манетных дварах Медыялана і Равены[14]. Манеты эпохі Гліцэрыя ў цэлым аналагічныя ўзору манет яго папярэднікаў — на іх малявалася франтальная фігура імператара, які трымаў доўгі, каранаваны крыжам скіпетр і статуэтку Перамогі на шары па-за залежнасцю ад таго, была здабыта перамога над ворагам ці не[9]. На манетах Гліцэрыя ёсць асаблівасць — профіль кіраўніка намаляваны на іх у стылі, характэрным для тых манет, якія выпускаліся стагоддзем раней[9].
Змаганне з вестготамі і остготамі
[правіць | правіць зыходнік]Гліцэрый, па ўсёй бачнасці, дамогся вызначаных поспехаў у змаганні з варварскай пагрозай, выкарыстоўваючы як дыпламатычныя, так і ваенныя сродкі. У 473 годзе вестгоцкі кароль Эйрых загадаў пачаць уварванне ў Італію, але яго военачальнік Вінцэнт (які, паводле паведамлення Гальскай хронікі 511 года , меў званне магістра) быў пераможаны і забіты імператарскімі комітамі Алам і Сіндылам[6]. Нягледзячы на пераможную абарону Італіі, імператар нічога не мог зрабіць, каб запабегчы захопу вестготамі гальскіх гарадоў Арэлата і Масіліі ў тым жа годзе[6]. Гэтыя гарады пасля былі ненадоўга павернутыя рымлянамі ў час кіравання імператара Юлія Непата[6].
Тым часам у 473 годзе Італія сутыкнулася з новай сур’ёзнай пагрозай з боку остготаў[2]. Пасля распаду гунскай дзяржавы ў 454 годзе кіраўнік Усходняй Рымскай імперыі Маркіян дазволіў гэтаму народу, якім кіравалі тры браты — Валамір , Тэадэмір і Відзімір , пасяліцца ў якасці федэратаў у Паўночнай Паноніі[9]. Пасля рабавання ілірыйскіх правінцый і вайны з іншымі германскімі плямёнамі каля 469 года остготы захапілі тэрыторыі, што размяшчаліся ў сярэдняй плыні Дуная. Праз два гады Тэадэміра змяніў яго сын Тэадорых, які на чале часткі остготаў накіраваўся з Паноніі заваёўваць землі ў Ніжняй Мёзіі (праз дваццаць гадоў ён стане каралём Італіі). Іншая частка остготаў пад правадырствам Відзіміра таксама выйшла з Паноніі і вырашыла ўварвацца ў Італію[6]. Гліцэрый разумеў, што магчымае з’яднанне Відзіміра з Вінцэнтам пагражае катастрафічнымі наступствамі для імперыі[6]. Таму імператар адправіў остгоцкаму каралю пасольства і дзякуючы дыпламатычнаму майстэрству і хабару ў 2000 солідаў[14] адправіў яго
«з Італіі ў Галіі, якія цясніліся тады з усіх бакоў рознымі плямёнамі; ён запэўніў [остраготаў[заўв 1]], што там па суседстве ўладараць іх родзічы вестготы. Што ж яшчэ? Відзімір прыняў дарункі разам з даручэннем ад імператара Глікерыя, адправіўся ў Галіі і, з’яднаўшыся з роднымі вестготамі, утварыў з імі адно цэлае, як было калісьці.[15]»
Такім чынам, праблема пагрозы з боку остготаў была вырашана.
Адносіны з Усходняй Рымскай імперыяй
[правіць | правіць зыходнік]Усходні рымскі імператар Леў I Макела не прызнаў як папярэдніка Гліцэрыя Алібрыя, так і яго самога[2]. Абранне Гліцэрыя не было ратыфікавана ўсходнім дваром, бо існавала падазрэнне, што ён быў марыянеткай Гундабада[2]. Такім чынам, Леў вырашыў выбраць іншага імператара з ліку сваіх набліжаных. Такім стаў ваенны магістр Далмацыі Юлій Непат, які быў пляменнікам жонкі Льва Эліі Верыны[16]. Адразу ўварвацца ў Італію Непат не мог, бо парты былі закрыты на зіму, і таму ён адклаў гэта прадпрыемства да пачатку вясны 474 года[6]. Леў I Макела сканаў 18 студзеня 474 года, і яго наступнікам стаў яго ўнук, малалетні Леў II, які праз невялікі прамежак часу выбраў у якасці са-імператара свайго ўласнага бацьку Зянона[17]. Зянон працягнуў падтрымваць афіцыйную пазіцыю Канстанцінопаля і адмаўляў любое прызнанне Гліцэрыя, якога ўсходні двор працягваў разглядаць у якасці звычайнага ўзурпатара, законным кіраўніком[6].
Нягледзячы на адсутнасць прызнання, Гліцэрый спрабаваў замірыцца з усходнім дваром ці, прынамсі, імкнуўся ўнікнуць канфліктаў з ім. Прыкладам, ён не выбраў другога консула ў 474 годзе, у звязку з чым адзіным консулам на Усходзе на той год быў Леў II[6].
Скіданне і далейшае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Увесну 474 гады, калі порты былі зноў адкрыты, Юлій Непат перасек Адрыятычнае мора і ўварваўся ў Італію, каб зрынуць Гліцэрыя[14]. Гліцэрый, па ўсёй бачнасці, пакінуў Равену і пераехаў у Рым, каб супрацьстаяць захопнікам. Пра гэта сведчыць наяўнасць адной адчаканенай у Рыме невялікай срэбнай манеты, на якой знаходзіцца яго імя[6]. Эта монета с надписью «VICTORIA AUGGG» (бел.: Перамога Аўгустаў) сведчыць пра існаванне трох імператараў. Размешчаная на аверсе легенда «D N GLYCERIUS P F AUG» (бел.: Наш спадар Гліцэрый бласлаўлёны Шчаслівы Аўгуст) ясна паказвае, што Гліцэрый лічыў сябе адным з трох. Пад дзвюма іншымі меліся на ўвазе Зянон і Леў II. Выпуск манет пры такіх акалічнасцях, здавалася б, паказвае на працяг існавання з Гліцэрыя прэтэнзій на імператарскі тытул і намераў супрацьстаяць Непату[6]. Але і ўсё ж, яго справа неўзабаве пацярпела паразу[6]. Юлій Непат паміж 19 і 24 чэрвеня 474 года высадзіўся ў Остыі і зрынуў Гліцэрыя, які не аказаў ніякага супраціўлення[2]. Паводле паведамлення Іардана, Гліцэрый быў зроблены епіскапам Остыі[11], але шэраг крыніц (Ананім Валезія[18], Іаан Антыяхійскі[19], Евагрый Схаластык[20], Старэйшыя Віндабонскія фасты) кажа пра тое, што зрынуты імператар быў накіраваны ў Далмацыю ў якасці епіскапа горада Салоны[14]. У гэтым дачыненні лёс Гліцерыя быў падобна на лёс Эпархія Авіта, які кіраваў дваццаццю гадамі раней і стаў епіскапам Плацентыі.
Скіданне Гліцэрыя, такім чынам, абыйшлося без якога-небудзь кровапраліцця; гісторыкі даследавалі магчымыя прычыны, чаму заходні імператар, у якога былі Гундабад і яго армія, не спрабаваў супрацівіцца. Адной з магчымых прычын з’яўляецца тое, што кандыдатура Гліцэрыя, не прызнаная ўсходнім дваром, не атрымала падтрымкі ні ад рымскага сената, ні ад гала-рымскай арыстакратыі; супраціў Непату без падтрымкі сената быў бы няслушным рашэннем для Гундабада[21]. Цалкам магчыма, што Гундабад, які адсутнічаў у Італіі, калі Гліцэрый быў зрынуты, знаходзіўся ў Галіі, каб сабраць пабольш войскаў для Гліцэрыя. што можа паказваць на жаданне заходняга імператара распачаць спробу супраціўлення[6]. Аднак, па ўсёй бачнасці, прычына яго адсутнасці складалася ў наступным: ён хацеў атрымаць частку спадчыны ад свайго бацькі Гундыёха , які быў каралём бургундаў[3]. Паколькі апроч Гундабада ў Гундыёха было яшчэ тры сыны — Гадамар , Хільперык і Гадэгізель , то Гундабад меў сапернікаў. Такім чынам, ён фактычна пакінуў Гліцэрыя бараніць свае правы ў адзінотку.
Гліцэрый пасяліўся ў Салоне. Неўзабаве ў Далмацыю прыбыў Непат, зрынуты з прастола ў 475 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту ваеннга магістра Флавія Арэста[16]. Непат знаходзіўся ў Салоне ў 476 годзе, калі сын Арэста, імператар Ромул Аўгуст быў зрынуты каралём герулаў Адаакрам[22]. Візантыйскі гісторык Малх Філадэльфіец , чые працы захаваліся ў выпісках патрыярха Канстанцінопальскага Фоція, сцвярджае, што ў 480 годзе Гліцэрый быў удзельнікам змовы, мэтай якога было забойства Непата, якое адбылося ў тым жа годзе[23]. Магчыма, Гліцэрый дзеяў у інтарэсах Адаакра[1]. Тым не менш, прызначэнне Гліцэрыя на прэстыжную пасаду архіепіскапа Медыялана, якое магло б служыць довадам у падтрымку тэорыі супрацы паміж Гліцэрыем і Адаакрам, звычайна лічыцца непацверджанай чуткай[6]. Дапушчэнне пра тое, што Гліцэрый быў архіепіскапам Медыялана, мае пад сабой хісткую падставу. Епіскап Павіі Магн Фелікс Энодый прысвяціў некалькі кароткіх вершаў епіскапам Медыялана, аднаго з якіх заве Гліцэрыем[24]. Ён быў змешчаны паміж Марцініянам і Лазарам. Мяркуецца, што Гліцэрый сканаў у Салоне[3].
Вынікі кіравання
[правіць | правіць зыходнік]Тое, што Леў I не змог адразу знайсці прыдатнага кандыдата на заходнерымскі прастол, сведчыць пра тое, што ў яго не было людзей, на якіх ён мог пакласціся[25]. Як можна бачыць па падзеях тых гадоў, здрада стала звычайнай з’явай, і адданасць імператару практычна знікла[25].
Зрабіць высновы пра Гліцэрыя як пра палітыка вельмі складана з-за яго недоўгачасовага кіравання[25]. На тое, што імператар быў глыбока веруючым хрысціянінам, паказвае яго заканатворчая дзейнасць[25]. Ён таксама здолеў паспяхова пазбыцца ад пагрозы ўварвання варвараў[25].
Пасля сыходу з палітыкі Гліцэрый прысвяціў сябе служэнню Богу[25]. У гэты час з прычыны слабасці дзяржавы царква брала на сябе ўсё больш і больш абавязанняў[25]. Таму паведамленне пра дачыненне Гліцэрыя да забойства Юлія Непата цалкам упісваецца ў агульную карціну падзей тых гадоў[25].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ У некаторых крыніцах остготы завуцца остраготамі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в PLRE. Glycerius.
- ↑ а б в г д Bury 1889, p. 274.
- ↑ а б в Canduci 2010, p. 169.
- ↑ Béranger, Jean. L'abdication de l'empereur romain. Comptes-rendus des séances de l'Académie des inscriptions et belles-lettres. Vol. 123. No. 2. — 1979. — P. 357—379.
- ↑ Meijer, Fik. Emperors Don't Die in Bed. — Routledge, 2004. — 259 p.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф Mathisen 1998.
- ↑ Олибрий, Аниций. Монархи. Античность. — 2002 (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2014. Праверана 21 лютага 2014.
- ↑ Bury 1889, p. 279.
- ↑ а б в г д Грант 1998.
- ↑ Norwich, John Julius . Byzantium: The Early Centuries. — Penguin, 1989. — 171 p.
- ↑ а б Иордан. Гетика. 239.
- ↑ Феофан. Хронография. л. м. 5965, р. х. 465.
- ↑ Магн Феликс Эннодий. Жизнь Епифания. 79.
- ↑ а б в г Dumbarton Oaks 1992, p. 263.
- ↑ Иордан. Гетика. 284.
- ↑ а б Norwich 1989.
- ↑ Canduci 2010, p. 172.
- ↑ Аноним Валезия. Часть последняя. Жизнеописание Теодериха. 7. 36.
- ↑ Иоанн Антиохийский. Хроника. Фрагмент 209.
- ↑ Евагрий Схоластик. Церковная история. II. 16.
- ↑ O'Flynn, John Michael. Generalissimos of the Western Roman Empire. — University of Alberta, 1983. — 130 p.
- ↑ Bury 1889, p. 277.
- ↑ Фотий. Известие о жизни и трудах Малха Филадельфийского.
- ↑ Магн Феликс Эннодий. Стихи. 82.
- ↑ а б в г д е ё ж Гліцэрый на сайце imperiumromanum.com
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Першасная літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]- Bury, J. B. A History of the Later Roman Empire from Arcadius to Irene, Vol. I. — 1889.
- Martindale J. R. Glycerius // Prosopography of the Later Roman Empire / A. M. Jones, J. R. Martindale. — Cambridge University Press, 1980. — Vol. II: A.D. 395–527. — P. 514. — ISBN 0-521-20159-4 [2001 reprint].
- Dumbarton, Oaks. Catalogue of late Roman coins in the Dumbarton Oaks Collection and in the Whittemore Collection: from Arcadius and Honorius to the accession of Anastasius. — 1992.
- Грант, М. Римские императоры. Глицерий. — М.: ТЕРРА — Книжный клуб, 1998.
- Ralph W. Mathisen.. Glycerius (3/5 March 473 — June 474) (англ.)(недаступная спасылка). An Online Encyclopedia of Roman Emperors (1998). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013.
- Canduci, Alexander. Triumph & Tragedy: The Rise and Fall of Rome's Immortal Emperors. — PIER 9, 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Манеты Гліцэрыя (англ.). Праверана 9 сакавіка 2013.
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |