29 кастрычніка
Выгляд
29 кастрычніка — трыста другі (трыста трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1706: Падчас Паўночнай вайны ля г. Каліша (Польшча) рускія войскі пад камандаваннем князя А. Меншыкава нанеслі паражэнне аб'яднаным швецка-польскім войскам.
- 1914: Асманская імперыя ўступае ў Першую сусветную вайну на баку Германіі і Аўстра-Венгрыі.
- 1937: У Мінску расстраляны шматлікія дзеячы культуры, асветы і дзяржаўнага апарату Беларусі, усяго — каля 100 чалавек
- 1952: У Пінску знішчана сінагога, на той час найстарэйшая з захаваных на тэрыторыі колішняй Рэчы Паспалітай
- 1955: На рэйдзе Севастопаля ўзарваўся і затануў лінкор "Наварасійск" (былы "Джуліа Чэзарэ")
- 1989: Адбыўся мітынг у Курапатах у памяць ахвяр рэпрэсій
Нарадзіліся
- 1929: Марат Казей, беларускі партызан, Герой Савецкага Саюза (пам. 11.5.1944)
- 1938: Элен Джонсан-Серліф, прэзідэнт Ліберыі
- 1947: Рычард Дрэйфус, амерыканскі акцёр
- 1950: Абдула Гюль, прэзідэнт Турцыі
- 1973: Рабэр Пірэс, французскі футбаліст, чэмпіён свету па футболе
Памерлі
- 1924: Фрэнсіс Эліза Бёрнет, англійская пісьменніца, драматург
- 1932: Жазеф Бабінскі, французскі ўрач
- 1937: Анатоль Вольны, беларускі пісьменнік
- 1937: Платон Галавач, беларускі пісьменнік (нар. 18.4.1903)
- 1937: Алесь Дудар, беларускі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў літаб'ядняння «Маладняк»
- 1937: Міхась Зарэцкі, беларускі пісьменнік (нар. 20.11.1901)
- 1937: Васіль Каваль, беларускі пісьменнік (нар. 17.8.1907)
- 1937: Юрка Лявонны, беларускі паэт (нар. 16(29).7.1908)
- 1937: Валерый Маракоў, беларускі паэт
- 1937: Міхась Чарот, беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч (нар. 7.11.1896)
- 1993: Сяргей Карніловіч, дзеяч беларускай эміграцыі