Перайсці да зместу

Віталь Уладзіміравіч Кутузаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Віталь Уладзіміравіч Кутузаў (нар. 20 сакавіка 1980, Пінск, Брэсцкая вобласць, Беларуская ССР) — беларускі футбаліст, нападаючы нацыянальнай зборнай і футбольнага клуба "Бары".

Біяграфія

Выступаў за БАТЭ. У 2001 годзе каманду гуляла ў кваліфікацыі Кубка УЕФА з Міланам. Яшчэ да еўракубкавых матчаў каманды дамовіліся аб пераходзе Кутузава ў італьянскі клуб. Сам Кутузаў адыграў толькі першы матч (прайграны БАТЭ 0:2). Матч у адказ глядзеў з трыбуны «Сан-Сыра» ужо ў якасці гульца гаспадароў.

У камандзе трэніраваўся з асновай. Аднак за «Мілан» правёў усяго 2 гульні ў чэмпіянаце і 2 гульні, хоць на выязныя матчы ездзіў з камандай практычна заўсёды. Але ў заяўку трапляў, толькі калі хтосьці зламаўся.

На наступны сезон быў арандаваны «Спортынгам» з Лісабона. За асноўны склад правёў 24 гульні, забіў 3 мячы.

У 2003-2004 гуляў у «Авеліна», у 2004-2006 - у «Сампдорыі».

У 2006 заключыў кантракт на 3 гады «Пармай».

Дасягненні

БАТЭ

  • Чэмпіён Беларусі 1999
  • Сярэбраны прызёр: 1998, 2000
  • Бронзавы прызёр: 2001