Аляксандр Аляксандравіч Сурыкаў
Аляксандр Аляксандравіч Сурыкаў (руск.: Алекса́ндр Алекса́ндрович Су́риков; нар. 15 жніўня 1940 года, Мурманск) — расійскі дзяржаўны дзеяч, губернатар Алтайскага краю ў 1996-2004, з 2006 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі.
Пасол Расіі ў Беларусі
З 6 лютага 2006 года - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі.
27 жніўня 2007 Сурыкаў заявіў, што ў адказ на планы ЗША па разгортванню элементаў сістэмы ПРА ва Усходняй Еўропе «Расія і Беларусь могуць прыняць рашэнне аб стварэнні новых сумесных вайсковых аб` ектаў, у тым ліку і ядзерных». Пазней ён сказаў, што ў Расіі няма планаў размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі, а словы яго "няправільна інтэрпрэтавалі". Заява пасла, тым не менш, выклікала неадкладную рэзкую рэакцыю на Захадзе.
7 лютага 2009 Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь выступіла з крытыкай выказванняў пасла Расіі ў Мінску Аляксандра Сурыкава на прэс-канферэнцыі 6 лютага.