Перайсці да зместу

Крэадонты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:54, 30 мая 2024, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (clean up, выдалена: ​ (2) з дапамогай AWB)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Крэадонты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Creodonta Cope, 1875

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  4471940
FW  40902

Крэадонты (Creodonta) — вымерлы атрад драпежных млекакормячых. Упершыню іх апісаў ў 1877 годзе Эдвард Дрынкер Коўп. У цяперашні час вядома 45 відаў крэадонтаў.

Крэадонты былі пануючымі драпежнымі відамі ў раннім трацічным перыядзе, 55-35 млн гадоў таму. Нягледзячы на вонкавае падабенства з сучаснымі драпежнікамі, у цяперашні час мяркуецца, што крэадонты не былі продкамі драпежнікаў, а мелі з імі агульнага продка, не пакінуўшы нашчадкаў сярод сучасных млекакормячых. Асноўнае адрозненне ад сучасных драпежнікаў — у іншай будове сківіцы, з-за чаго яна была маларухомай: крэадонты, падобна да кракадзілаў, умелі перакусваць ахвяру, але не маглі яе аб'ядаць. Горш развіты (у параўнанні з драпежнікамі) быў і мозг крэадонтаў.

Рэшткі крэадонтаў выяўленыя ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы і Афрыцы. У трапічнай Афрыцы крэадонты змаглі дажыць да міяцэна.

Становішча ў класіфікацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Аксіеніды:

Hyaenodontidae:

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.531