З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цыбу́ля вінаградная [ 3] (Allium vineale ) — кветкавая расліна роду Цыбуля (Allium ) падсямейства Цыбулевыя (Allioideae ).
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40—80 см. Сцябло прамое, да палавіны аблісцелае, каля асновы мае невялікую яйцападобную цыбуліну з маленькімі, на ножках, жаўтаватымі цыбулінамі. Лісце вузкае, жалабатае, з доўгімі похвамі. Кветкі цёмна-пурпуровыя, на доўгіх кветаножках , з цыбулінкамі ад асновы.
Кветкавая галоўка і насенне.
Класіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да лілейных (Liliaceae ), пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род Цыбуля (Allium ) быў выдзелены ў асобнае сямейства Цыбулевыя (Alliaceae ) (Сістэма APG II (руск.) ( бел. ), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae )[ 4] .
яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя , Асфадэлавыя , Архідныя , Спаржавыя
яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae , Tulbaghieae [ 5]
яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун , Цыбуля-парэй , Часнок , Цыбуля скарада , Цыбуля рэпчатая
парадак Спаржакветныя
падсямейства Allioideae
род Цыбуля
аддзел Кветкавыя , ці Пакрытанасенныя
сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў)
трыба Allieae
Цыбуля вінаградная
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III )[ 4]
яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae [ 5]
яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum
У прыродзе арэал ахоплівае тэрыторыю Еўропы , Паўночную Афрыку (Алжыр , Марока ), Заходнюю Азію (Ліван , Сірыя , Турцыя ) і Закаўказзе . Сустракаецца на горных лугах . На тэрыторыі Беларусі расце на травяністых схілах і ў хмызняках , зрэдку як пустазелле на палях. Цвіце ў ліпені—жніўні.
Ахоўваецца на тэрыторыі Калінінградскай вобласці Расіі [ 6] .
Зноскі
Лук виноградничный : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Сарты Віды цыбулі
Кулінарыя Сарты Віды часнаку
Кулінарыя Шкоднікі і хваробы Вытворчасць і вырошчванне Іншае