Шчамяліца мякенькая
Шчамяліца мякенькая | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Шчамяліца мякенькая[3], медуніца мякенькая (Pulmonaria mollis) — кветкавая расліна роду Медуніца (Pulmonaria) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным, у верхняй частцы ліпкім ад залозістых валаскоў сцяблом вышынёй 20—40 см і кароткім тоўстым карэнішчам з пучком шнурападобных прыдатачных каранёў. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Прыкаранёвае лісце буйное, эліптычнае, мяккаапушанае, рэзка звужана ў крылаты чаранок; сцябловае — сядзячае, прадаўгаватае, у шмат разоў вузейшае і карацейшае за прыкаранёвае. Кветкі буйныя з фіялетава-сінім або блакітным вяночкам, з пяццю пялёсткамі, сабраны ў густыя завіткі. Плод — яйкападобны, амаль голы арэшак.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Лесастэпавы сярэднееўрапейскі і сібірскі від. У Беларусі знаходзіцца ў ізаляваных лакалітэтах еўрапейскага эксклава. Месцы росту: шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы на ўзгорках, лясныя паляны, горныя хмызнякі, берагі рэк і ручаёў. Расце невялікімі групамі або адзінкавымі экземплярамі.
Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[4].
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Цвіце ў красавіку—маі, пладаносіць у маі—чэрвені. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[4].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўная, лекавая і меданосная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б Медуница мягкая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швец І. У. Шчамяліца, медуніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 392.
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Медуница мягкая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Pulmonaria mollis Wulfen ex Hornem. // ИАС «ООПТ России» (руск.)
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |