Перайсці да зместу

Анунакі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:56, 23 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Анунакі
Другарадныя багі
Міфалогія Шумера-акадская
Бацька Ан
Маці багіня зямлі Кі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анунакі (літаральна «тыя, хто ад валадарскага роду» або «ад Ана і Кі») — другарадныя багі ў шумера-акадскім пантэоне.

У ранніх шумерскіх тэкстах анунакі з’яўляюцца стварэннямі бога Ана. Вавілонская міфалогія прыпісвала іх стварэнне Мардуку, але месцам паходжання называецца шумерскі горад Ніпур. Агульная лічба анунакаў вагаецца ад 7 да 600. Яны размеркаваны стваральнікам па розных частках сусвету і выконваюць самыя розныя функцыі, у тым ліку вызначаюць чалавечыя лёсы, пасрэднічаюць паміж людьзмі і вялікімі багамі, прыслужваюць багам, але таксама судзяць нябожчыкаў у падземным свеце Эрэшкігаль і могуць выступаць у якасці злосных істот.