Android: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат дадаў: km:ប្រព័ន្ធប្រតិបត្តការ Android |
Ptbotgourou (размовы | уклад) др r2.7.2) (робат зьмяніў ta:கூகுள் அண்ட்ராய்டு на ta:ஆண்ட்ராய்டு இயங்குதளம் |
||
Радок 142: | Радок 142: | ||
[[sv:Android (operativsystem)]] |
[[sv:Android (operativsystem)]] |
||
[[szl:Android]] |
[[szl:Android]] |
||
[[ta:ஆண்ட்ராய்டு இயங்குதளம்]] |
|||
[[ta:கூகுள் அண்ட்ராய்டு]] |
|||
[[th:แอนดรอยด์ (ระบบปฏิบัติการ)]] |
[[th:แอนดรอยด์ (ระบบปฏิบัติการ)]] |
||
[[tr:Android (işletim sistemi)]] |
[[tr:Android (işletim sistemi)]] |
Версія ад 01:12, 16 лютага 2013
Android | |
---|---|
Распрацоўшчык | Google Inc., Open Handset Alliance |
Першы выпуск | 23 верасня 2008 года |
Апошняя версія | 4.1.1 Jelly Bean — 10 ліпеня 2012 года |
Падтрымлівае мовы | некалькі моў[d] |
Падтрымлівае платформы | ARM, MIPS, POWER, x86 |
Тып ядра | Маналітнае (Linux) |
Ліцэнзія |
GPLv2 — kernel ASLv2 — user-space[1] |
Стан | актуальнае |
Рэпазітар зыходнага коду |
android.googlesource.com android-review.googlesource.com/… |
Вэб-сайт | android.com openhandsetalliance.com code.google.com/android/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Android — партатыўная (сеткавая) аперацыйная сістэма для камунікатараў, планшэтных камп'ютараў, электронных кніжак, лічбавых прайгравальнікаў, наручных гадзіннікаў, нетбукаў і смартбукаў, заснаваная на ядры Linux.[2] Першапачаткова распрацоўвалася кампаніяй Android Inc., якую потым купіла Google. Пасля Google ініцыявала стварэнне альянсу Open Handset Alliance (OHA), які цяпер і займаецца падтрымкай і далейшым развіццём платформы. Android дазваляе ствараць Java-дадаткі, якія кіруюць прыладай праз распрацаваныя Google бібліятэкі. Android Native Development Kit стварае дадаткі, напісаныя на Сі і іншых мовах.
Першая дыстрыбуцыя Android была апублікаваная 5 лістапада 2007 года адначасова з утварэннем Open Handset Alliance, кансорцыума 52[3] вытворцаў апаратнага і праграмнага забеспячэння, кампаній тэлекам-сектара, які абвясціў сваёй мэтай удасканаліць адкрытыя стандарты для мабільных прылад. Большасць коду Android распаўсюджваецца Google на ўмовах свабоднай ліцэнзіі Apache License з адкрытым выточным кодам.
Гісторыя
Набыццё Google
У ліпені 2005 году Google набыла невялікі стартап Android, Inc., размешчаны ў Пала-Альта, Каліфорнія, ЗША.[4] Сузаснавальнікі Android перайшлі на працу ў Google, сярод іх былі Эндзі Рубін (сузаснавальнік Danger)[5] і Рыч Майнэр (сузаснавальнік Wildfire Communications, Inc.)[6]. У той час было вядома няшмат пра распрацоўкі Android, Inc., акрамя таго, што гэта было праграмнае забеспячэнне для мабільных тэлефонаў.[4] Гэта стала падставай для з'яўлення чутак пра жаданне Google заняць месца на рынку мабільных тэлефонаў.
Open Handset Alliance
5 лістапада 2007 года быў заснаваны кансорцыум з мэтай распрацоўкі адкрытых стандартаў у галіне мабільнай тэлефаніі, у які першапачаткова ўвайшлі Texas Instruments, Broadcom Corporation, Google, HTC, Intel, LG, Marvell Technology Group, Motorola, Nvidia, Qualcomm, Samsung Electronics, Sprint Nextel і T-Mobile.[7] Разам з аб’яўленнем пра заснаванне OHA было аб’яўлена і пра першы прадукт — Android — мабільную платформу на аснове Linux галіны 2.6.[7]
9 снежня 2008 было аб’яўлена пра далучэнне 14 новых членаў да праекту Android, у складзе якіх былі PacketVideo, ARM Holdings, Atheros Communications, Asustek Computer Inc, Garmin Ltd, Softbank, Sony Ericsson, Toshiba Corp і Vodafone Group Plc.[8][9]
Ліцэнзаванне
21 кастрычніка 2008 года Android быў ліцэнзаваны свабоднай ліцэнзіяй ПЗ з адкрытым выточным кодам. Google выклала ў агульны доступ усе выточныя коды (у тым ліку сеткавы стэк і стэк тэлефаніі)[10] пад ліцэнзіяй Apache License.[11]
Згодна з ліцэнзіяй Apache License вытворцы мабільных тэлефонаў могуць дадаваць прапрыетарныя бібліятэкі і дастасаванні, не аддаючы іх супольнасці.
Апаратнае забеспячэнне
Першым тэлефонам з Android у якасці аперацыйнае сістэмы стаў HTC Dream, які з'яўвіўся 22 кастрычніка 2008 года.[12]
Зноскі
- ↑ {{cite title=Licenses|work=Android Open Source Project|publisher=Open Handset Alliance|accessdate=20 кастрычніка 2009|deadlink=404}}
- ↑ What is Android? . Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 6 сакавіка 2010.
- ↑ OHA Members (англ.)
- ↑ а б Google Buys Android for Its Mobile Arsenal, BusinessWeek (англ.)
- ↑ I, Robot: The Man Behind the Google Phone, The New York Times (англ.)
- ↑ Introducing the Google Phone, The Boston Globe (англ.)
- ↑ а б Industry Leaders Announce Open Platform for Mobile Devices (прэс-рэліз) (англ.)
- ↑ More mobile phone makers back Google's Android, Reuters (англ.)
- ↑ Google's Android Gains More Powerful Followers, BusinessWeek (англ.)
- ↑ Google Open-Sources Android on Eve of G1 Launch, eWeek.com (англ.)
- ↑ Android is now available as open source, Android Open Source Project (англ.)
- ↑ T-Mobile Unveils the T-Mobile G1 — the First Phone Powered by Android // HTC (англ.)
Спасылкі
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Google groups «android-developers» (англ.)
- Android apps developer site (англ.) — сайт распрацоўшчыкаў android-дадаткаў на Google Code