22 верасня
22 верасня — дзвесце шэсцьдзесят пяты (дзвесце шэсцьдзесят шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← верасень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 |
Падзеі
правіць- 530: Баніфацый II становіцца Папам Рымскім. Ён стаў першым Папам, які быў остготам па паходжанню.
- 880: Пасля смерці Карламана, Баварыя перайшла ў рукі яго брата Людовіка III Малодшага. Яго незаконнаму сыну Арнульфу дасталася толькі Карынтыя.
- 1236: Адбылася Саўлеская бітва паміж войскам Ордэна мечаносцаў і яго саюзнікаў з аднаго боку і войскам жамойтаў і земгалаў з другога. Крыжакі пацярпелі цяжкае паражэнне, у бітве загінулі вялікі магістр Вольквін і 48 рыцараў Ордэна мечаносцаў.
- 1789: Аб’яднаная расійска-аўстрыйская армія (25 тыс.) на чале з А. Суворавым перамагла асманскія войскі (100 тыс.) у бітве пры Рымніку
- 1862: Прэзідэнт ЗША Аўраам Лінкальн аб’явіў пра свабоду неграў-рабоў
- 1919: Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны арганізавала ў Вільні настаўніцкія курсы для падрыхтоўкі настаўнікаў беларускіх школ
- 1943: У Мінску забіты В. Кубэ, кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Генеральнай акругі «Беларусь»
- 1949: СССР правёў першае выпрабаванне ядзернай зброі
- 1960: Малі атрымала незалежнасць ад Францыі
- 1972: У Стаўбцоўскім раёне заснаваны Коласаўскі мемарыяльны заказнік
- 1980: Пачатак ірана-іракскай вайны (1980—1988)
- 1999: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з М'янмай
- 2002: Пачалася ваенная аперацыя Францыі ў Кот-д’Івуары
Нарадзіліся
правіць- 1764: Карл Фрэдрык Фален, шведскі энтамолаг
- 1791: Майкл Фарадэй, англійскі фізік і хімік (пам. 25 жніўня 1867)
- 1886: Ражэ Бісьер, французскі жывапісец
- 1895: Пол Муні, амерыканскі акцёр
- 1895: Рольф Неванліна, фінскі матэматык
- 1903: Хвядос Шынклер, беларускі пісьменнік (пам. 25.10.1942)
- 1905: Фрыц Вінтэр (мастак)
- 1925: Алесь Траяноўскі, беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, публіцыст
- 1937: Мікалай Уладзіміравіч Амельяновіч, беларускі эканаміст (пам. 1 лютага 2013)
- 1953: Сегален Руаяль, французскі палітык
- 1958: Андрэа Бачэлі, італьянскі оперны спявак
- 1963: Ірына Віктараўна Магучая, беларуская мастачка
- 1967: Фелікс Савон, трохразовы алімпійскі чэмпіён па боксе
- 1976: Ранальда, бразільскі футбаліст
Памерлі
правіць- 1572: Франсуа Клуэ, французскі жывапісец
- 1607: Алесандра Алоры, італьянскі мастак
- 1774: Клімент XIV, Папа Рымскі
- 1828: Чака, зулускі правадыр і палкаводзец
- 1850: Францішак Дзеружынскі, беларускі рэлігійны дзеяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнай сістэмы каталіцкай царквы ў ЗША (нар. 3.1.1779)
- 1872: Уладзімір Даль, рускі лексікограф
- 1956: Фрэдэрык Содзі, англійскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі
- 1975: Павел Крынчык, беларускі палітычны дзеяч міжваеннага часу, дэпутат сойму Другой Рэчы Паспалітай (1929—1930; нар. 15.9.1898)
- 1999: Уладзімір Куляшоў, беларускі акцёр, народны артыст Беларусі
- 2001: Айзек Стэрн, амерыканскі скрыпач
- 2007: Марсель Марсо, французскі акцёр-мім
- 2021: Юры Там, эстонскі лёгкаатлет
Святкуюць
правіць- : Сусветны дзень без аўтамабіля
- Балгарыя — Дзень Незалежнасці
- Латвія, Літва — Дзень адзінства балтаў
- Малі — Дзень Незалежнасці