20 кастрычніка
20 кастрычніка — дзвесце дзевяноста трэці (дзвесце дзевяноста чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← кастрычнік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2024 |
Падзеі
правіць- 1323: Вялікі князь літоўскі Гедзімін заключыў мір з рыжскім архібіскупам і магістратам Рыгі.
- 1506: На княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім абраны Жыгімонт І Стары.
- 1655: Заключана Кейданаўская унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Швецыяй, уніцыятарам была група паноў і шляхты з Жамойці, да якіх далучыліся Януш і Багуслаў Радзівілы.
- 1920: На беларускай нацыянальна-палітычнай нарадзе ў Рызе пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага створаны блок беларускіх партый для барацьбы супраць Савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь.
- 1929: ЦК ВКП(б) абвясціў курс на суцэльную калектывізацыю сельскай гаспадаркі.
- 1939: Прэм’ера оперы «Кветка шчасця» адбылася на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета.
- 1947: Адкрыўся Гродзенскі абласны драматычны тэатр.
- 1953: У ЗША выйшла ў свет антыўтопія Рэя Брэдбэры «451 градус па Фарэнгейту».
- 1973: Адкрыты Сіднейскі оперны тэатр.
- 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з ААЭ.
- 2011: Адкрыты помнік Уладзіміру Караткевічу ў Кіеве.
- 2020: Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў інфармацыйны канал NEXTA-Live і лагатып NEXTA экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Нарадзіліся
правіць- 1463: Алесандра Акіліні, італьянскі анатам
- 1616: Томас Бартолін (старэйшы), дацкі медык
- 1677: Станіслаў Ляшчынскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі
- 1733: Адам Нарушэвіч, беларускі паэт і гісторык (пам. 6.7.1796)
- 1766: Эмануэль Грушы, маршал Францыі
- 1836: Сігізмунд Свянціцкі, беларускі лекар, адзін з заснавальнікаў унутрыполасцевай хірургіі (пам. 21.5.1910)
- 1854: Арцюр Рэмбо, французскі паэт
- 1859: Антон Брадоўскі, калекцыянер, музейны работнік, заснавальнік Віцебскага губернскага музея.
- 1866: Казімір Твардоўскі, польскі філосаф, логік (пам. 11.2.1938)
- 1885: Аляксандр Бурбіс, беларускі палітычны дзеяч (пам. 20.3.1922)
- 1889: Сюзанна Дзюшан, французская мастачка
- 1892: Янка Тарасевіч, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч (пам. 11.6.1978)
- 1906: Канстанцін Быліч, беларускі акцёр (пам. 27.9.1944)
- 1946: Эльфрыдэ Елінэк, аўстрыйская пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2004)
- 1947: Юрка Голуб, беларускі паэт
- 1951: Клаўдыё Раньеры, італьянскі футбаліст і трэнер
Памерлі
правіць- 1187: Урбан III, Папа Рымскі
- 1660: Клод Дэруэ, французскі мастак
- 1942: Фларыян Ждановіч, беларускі акцёр і рэжысёр (нар. 16.10.1884)
- 1953: Яўген Хлябцэвіч, беларускі грамадскі дзеяч, бібліятэказнавец, бібліёграф, літаратуразнавец
- 1979: Ражэ Жан Эйм, французскі міколаг
- 1980: Роберт Уітэкер, амерыканскі эколаг і фітацэнолаг (нар. 27.12.1920)
- 1992: Аляксандр Камара, нямецкі мастак
- 1994: Берт Ланкастэр, амерыканскі акцёр
- 2006: Максі Гербер, нямецкая фігурыстка
- 2011: Муамар Кадафі, кіраўнік Лівіі з 1969 да 2011 г.
- 2012: Эдуард Донал Томас, амерыканскі ўрач-трансплантолаг