1 лістапада
1 лістапада — трыста пяты (трыста шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← лістапад → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 |
Падзеі
правіць- 789: Асвечаны Брэменскі сабор.
- 1179: Філіп II Аўгуст быў каранаваны ў Рэймсе як кароль Францыі
- 1338: Усталяваны мір і заключаны гандлёвы дагавор князя Гедзіміна з Ордэнам.
- 1755: Здарылася Лісабонскае землетрасенне.
- 1800: У Вашынгтоне скончылася будаўніцтва Белага Дома, афіцыйнай рэзідэнцыі прэзідэнта ЗША.
- 1914: Развярнулася бітва пры Каранелі ля берагоў Чылі паміж брытанскімі і германскімі крэйсерамі ў Першую сусветную вайну.
- 1918: Рэйд на Пулу праведзены двума афіцэрамі ВМС Італіі з мэтай знішчэння караблёў аўстра-венгерскага флота.
- 1937: масавы расстрэл беларускіх праваслаўных дзеячаў у Менску па справе «Беларуская аўтакефальная царква».
- 1943: Пачалася Тэгеранская канферэнцыя.
- 1949: Створана Кітайская акадэмія навук.
- 1954: Створаны Фронт нацыянальнага вызвалення Алжыра.
- 1964: У Мілане адкрыты метрапалітэн.
Нарадзіліся
правіць- 1781: Іозеф Карл Штылер, нямецкі мастак
- 1871: Стывен Крэйн, амерыканскі паэт
- 1873: Іван Замоцін, беларускі літаратуразнаўца (пам. 25.5.1942)
- 1888: Міхал Сапоцька, каталіцкі святар, заснавальнік Кангрэгацыі Сясцёр Міласэрнасці Ісуса Хрыста (пам. 15.2.1975)
- 1889: Ханна Хёх, нямецкая мастачка
- 1895: Уладзімір Крыловіч, беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра (пам. 23.10.1937)
- 1912: Янка Золак, беларускі паэт, выдавец
- 1933: Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменнік, перакладчык
- 1933: Вера Якаўлеўна Ляшук, беларускі літаратуразнавец
- 1950: Роберт Лафлін, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1998)
- 1959: Сюзанна Кларк, брытанская пісьменніца
- 1962: Алег Альбертавіч Гардынец, беларускі артыст оперы
Памерлі
правіць- 1546: Джуліа Рамана, італьянскі мастак
- 1888: Мікалай Пржавальскі, расійскі географ (нар. 12.4.1839)
- 1893: Ян Матэйка, польскі мастак (нар. 24.6.1838)
- 1903: Тэадор Момзен, нямецкі гісторык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (нар. 30.11.1817)
- 1932: Тадэвуш Макоўскі, польскі мастак
- 1937: Філарэт (Фёдар Раменскі), беларускі праваслаўны дзеяч (нар. 1880)
- 1984: Пётр Сергіевіч, беларускі мастак (пам. 10.7.1900)
- 2008: Жак Пікар, французскі акіянолаг
- 2008: Іма Сумак, перуанская спявачка
- 2021: Аарон Бек, амерыканскі псіхатэрапеўт
Святкуюць
правіць- Каталікі: Дзень Усіх Святых (афіцыйнае свята ў шэрагу краін)
- Сусветны дзень вегана
- Алжыр: Свята рэвалюцыі
- Антыгуа і Барбуда: Дзень незалежнасці
- Ірландыя: La Samhna — традыцыйны першы дзень зімы
- Расія: Дзень судовага прыстава