Эрвін Ромель
Э́рвін О́йген Іаха́нес Ро́мель (ням.: Erwin Eugen Johannes Rommel, 15 лістапада 1891 — 14 кастрычніка 1944) — нямецкі военачальнік часоў Трэцяга рэйха, генерал-фельдмаршал (1942) Вермахта. Кавалер Pour le Mérite (1918) і Рыцарскага крыжа Жалезнага крыжа з Дубовым лісцем, Мячамі і Дыяментамі (1943). Адзін з самых праслаўленых генерал-фельдмаршалаў нацысцкай Германіі, атрымаў вялікую павагу як сярод нямецкіх і італьянскіх салдат, так і сярод салдат праціўніка.
Эрвін Ойген Іаханес Ромель | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Erwin Eugen Johannes Rommel | ||||||||||||
Мянушка | Ліс пустыні | |||||||||||
Дата нараджэння | 15 лістапада 1891 | |||||||||||
Месца нараджэння |
|
|||||||||||
Дата смерці | 14 кастрычніка 1944 (52 гады) | |||||||||||
Месца смерці | ||||||||||||
Месца пахавання | ||||||||||||
Жонка | Lucia Maria Rommel[d] | |||||||||||
Дзеці | Manfred Rommel[d] | |||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||
Прыналежнасць |
Германская імперыя Веймарская рэспубліка Трэці рэйх |
|||||||||||
Род войскаў | Сухапутныя войскі | |||||||||||
Званне | ||||||||||||
Камандаваў | ||||||||||||
Бітвы/войны | ||||||||||||
Узнагароды і званні |
|
|||||||||||
Аўтограф | ||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗа баявыя заслугі на італьянскім фронце Першай сусветнай вайны быў узнагароджаны ордэнам Pour le Mérite. З пачаткам Другой сусветнай вайны Эрвін Ромель бліскуча зарэкамендаваў сябе як камандзір 7-й танкавай дывізіі ў ходзе Французскай кампаніі 1940. Аднак фенаменальны поспех і сусветную славу Ромель здабыў у часы камандавання нямецка-італьянскімі войскамі ў Паўночна-Афрыканскай кампаніі, атрымаўшы імідж аднаго з самых вопытных военачальнікаў у сусветнай гісторыі па вядзенні баявых дзеянняў ва ўмовах пустыні, за што нават атрымаў мянушку «Ліс пустыні» (ням.: Wüstenfuchs, ⓘ)[3]. У 1944 годзе на Заходнім фронце ўзначальваў войскі Вермахта, якія супрацьстаялі саюзнікам падчас уварвання ў Нармандыю.
Пасля правалу мяцяжу супраць Гітлера 20 ліпеня 1944 адзін з змоўшчыкаў назваў Ромеля, хоць Ромель у змове непасрэднага ўдзелу не прымаў. Улічваючы выдатныя заслугі генерал-фельдмаршала і вялікую павагу нямецкага народа, Гітлер вырашыў прыбраць былога ўлюбёнца цішком. 14 кастрычніка 1944, па адной з версій, у абмен на гарантыі для яго сям’і, Ромель скончыў жыццё самагубствам, прыняўшы цыяністы калій. Па загадзе Гітлера Ромель, як нацыянальны герой Трэцяга рэйха, быў пахаваны з усімі воінскімі ўшанаваннямі. 18 кастрычніка 1944 — дзень яго пахавання — быў аб’яўлены днём нацыянальнай жалобы.
Заходнія саюзнікі, супраць якіх пастаянна змагаўся фельдмаршал (ён ніколі не быў на Усходнім фронце), лічылі Ромеля найгуманным і найдасведчаным ваенным прафесіяналам[4]. Войскі яго Афрыканскага корпуса ніколі не былі абвінавачаны ў ваенных злачынствах[5]. Абыходжанне з салдатамі праціўніка, захопленымі ім падчас баёў у Афрыцы, адпавядала нормам міжнароднага права. Акрамя таго, Ромель цалкам праігнараваў загад вышэйстаячага кіраўніцтва нацысцкай Германіі па пакаранні смерцю захопленых камандас і дэсантнікаў, а таксама ваенных і грамадзянскіх асоб яўрэйскага паходжання ўсюды, дзе генерал-фельдмаршал кіраваў вядзеннем баявых дзеянняў[6].
Зноскі
- ↑ http://www.historyorb.com/people/erwin-rommel
- ↑ http://www.bbc.co.uk/history/ww2peopleswar/timeline/factfiles/nonflash/a1124993.shtml
- ↑ Hakim, Joy (1995). War, peace, and all that jazz. New York: Oxford University Press. ISBN 978-0-19-507761-2.
- ↑ Кох Лутц Лис пустыни. Генерал-фельдмаршал Эрвин Роммель = Rommel. Die Wandlung eines grossen Soldaten. — Ростов на Дону: Феникс, 1999.
- ↑ AT ROMMEL’S SIDE: The Lost Letters of Hans-Joachim Schraepler Publisher: Frontline Books (September 2009) Language: English ISBN 1-84832-538-X ISBN 978-1-84832-538-8
- ↑ Schraepler, Hans-Joachim; Schraepler, Hans-Albrecht (September 2009). At Rommel’s Side: The Lost Letters of Hans-Joachim Schraepler. London: Frontline Books. ISBN 978-1-84832-538-8.
Літаратура
правіць- Rommel, Erwin (1979) [1937]. Attacks. Athena Press. — ISBN 0-9602736-0-3
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрвін Ромель