Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі (англ.: The Yakub Kolas Central Scientific Library of National Academy of Sciences of Belarus, афіцыйная назва Дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі») — найбуйнейшая інфармацыйная ўстанова, якая забяспечвае дзейнасць вучоных і спецыялістаў Рэспублікі Беларусь.

Цэнтральная навуковая бібліятэка
імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Краіна
Адрас  Беларусь, Мінск,
вул. Сурганава, 15
Заснавана 16 лютага 1925
Філіялы 11
Фонд
Склад фонду нацыянальныя і замежныя навуковыя дакументы ўніверсальнага профіля
Аб'ём фонду каля 5 млн. адзінак[1]
Доступ і карыстанне
Абслугоўванне
Іншая інфармацыя
Дырэктар Станіслаў Сцяпанавіч Юрэцкі
Вэб-сайт csl.bas-net.by

Гісторыя

правіць

Бібліятэку заснавалі 16 лютага 1925 года пры Інстытуце беларускай культуры. Ад заснавання яна атрымлівала абавязковы асобнік навуковай перыёдыкі Расіі. У 1926 годзе вяла абмен з 100 кнігасховішчамі СССР і 74-ма ў ЗША, Канадзе, Германіі, Польшчы і Францыі. У 1927 годзе мела 32230 кніг, выпісвала 69 савецкіх і 23 замежных найменняў часопісаў. Паводле пастановы ўраду Беларускай ССР ад 15 студзеня 1934 года пачала атрымліваць поўны абавязковы асобнік кніг, брашур і перыядычных выданняў, геаграфічных і тапаграфічных карт. Пастановай № 630 ад 25 мая 1948 г. урад Беларускай ССР надаў бібліятэцы імя Вісарыёна Бялінскага. З 1956 года носіць імя Якуба Коласа (1882—1956)[2]. У 1959 годзе яна вяла абмен з 192 кнігасховішчамі СССР і 153-ма замежнымі ў 32 краінах. У 1965 мела 6 тыс. чытачоў, якім выдала 300 тыс. кніг. У 1967 годзе атрымала 7-павярховы будынак з 10-ярусным кнігасховішчам. За 590 тыс. наведванняў у 2009 годзе 37 тыс. чытачоў атрымалі 1801 тыс. выданняў.

Кіраўнікі

правіць
  1. Ян Серада (1925—1927)
  2. Клімент Гурвіч (1927-1929)
  3. Дзмітрый Даўгяла (1929-1937)
  4. Барыс Сянько (1937)
  5. Іван Косараў (1937-1941)
  6. Восіп Шыманоўскі (1941-1950)
  7. М. А. Вільгусевіч (1950-1952)
  8. Ф. В. Сцепанюк (1952-1960)
  9. Міхаіл Стрыжонак (19611994)
  10. С. М. Емяльянава (1994-1998)
  11. Наталля Бярозкіна (1998—2013)
  12. Алесь Груша (2014—2022)
  13. Станіслаў Юрэцкі (з 23 верасня 2022)[3][4]

Аддзелы

правіць
 
Кабінет Пятра Глебкі, аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў
  1. Адміністрацыя
  2. Навукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўства
  3. Аддзел навуковага фарміравання фондаў
  4. Аддзел маркетынгавых камунікацый
  5. Аддзел бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання
  6. Аддзел інфармацыйных рэсурсаў
  7. Цэнтр даследаванняў старадрукаў і рукапісаў
  8. Аддзел навуковай апрацоўкі дакументаў
  9. Аддзел лінгвістычнага забеспячэння
  10. Аддзел арганізацыі асноўнага фонду
  11. Аддзел праграмнага і тэхнічнага забеспячэння навуковых даследаванняў
  12. Цэнтр энцыклапедычных выданняў
  13. Гаспадарчы аддзел

Зноскі

  1. Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пра фонды (руск.) (2 снежня 2011). Праверана 9 лістапада 2011.
  2. Міхаіл Стрыжонак. Бібліятэка цэнтральная навуковая // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1996. — Т. 3. — С. 145. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4.
  3. ЮРЕЦКИЙ Станислав Степанович
  4. Навука. — 2022. — 4 кастрычніка. — С. 3

Спасылкі

правіць