Хам (раман)
«Хам» (польск.: Cham) — раман Элізы Ажэшкі. «Хам» — гэта псіхалагічны раман, змешчаны ў рэаліях і краявідах беларускай вёскі каля Нёмана XIX стагоддзя. Галоўны герой — праведны і шчодры рыбак Павел, якога жонка Франка называла «хамам». Ён хоча вывесці Франку з маральнага заняпаду, які, на яго думку, з’яўляецца разбуральным уплывам горада і паталагічнымі рысамі яго ўласнай асобы. Аўтар, паказваючы глыбіню пачуццяў «хама», дае пранікнёнае даследаванне псіхікі сялянскага героя.
Хам | |
---|---|
Cham | |
Жанр | псіхалагічны раман |
Аўтар | Эліза Ажэшка |
Мова арыгінала | польская |
Дата напісання | 1888 |
Дата першай публікацыі | 1888 |
Пераклад на беларускую | 2000 |
Перакладчык | Ядвіга Бяганская |
Электронная версія |
Сюжэт
правіцьДзеянне раману разварочваецца ў беларускай вёсцы на рацэ Нёмане. Рыбак Павел Кабыцкі жыве звычайным вясковым жыццём. Сямейнае жыццё ны склалася з-за смерці жонкі, і ён замыкаецца ў сабе і сваім занятку. Аднойчы ён знаёміцца з жанчынай Франкам, у якую закохваецца ўсёй душой. Ён спрабуе дапамагчы ёй сысці ад заганнага жыцця і жыць спакойна і мерна, але ў яго гэта не атрымліваецца.
Беларускія выданні
правіць- Эліза Ажэшка. Хам. — Пецярбург: Загляне сонца і ў наша аконца, 1912. — 73 с.
- Эліза Ажэшка. Выбраныя творы. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2000. — (Беларускі кнігазбор). (пераклад з польскай мовы Ядвігі Бягінскай)[1]
- Эліза Ажэшка. Хам. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 207 с. — (Беларускі кнігазбор). — ISBN 978-985-02-1153-8. (пераклад Ядвігі Бягінскай)[2]
- Эліза Ажэшка. Хам. — Папуры, 2016. — 256 с. — (Мая беларуская кніга). — ISBN 978-985-15-2986-1.[3]
Экранізацыі
правіцьПастановы
правіць- «Хам» (1911), у беларускім народным тэатры Ігната Буйніцкага ў Вільні.
Зноскі
- ↑ Эліза Ажэшка. Хам (knihi.com)
- ↑ Ажэшка Эліза. Хам | Prastora.by
- ↑ «Хам» Эліза Ажэшка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2021. Праверана 30 студзеня 2021.