Фабіян (Папа Рымскі)
Папа Рымскі
Фабіян (лац.: Fabianus; таксама Фавій; каля 200 — 20 студзеня 250) — 20-ты Папа Рымскі (з 10 студзеня 236 па 20 студзеня 250), святы мучанік. Родам рымлянін. Быў спачатку сельскім святаром; заняў епіскапскую кафедру пасля мучаніцкай смерці св. Антэра. Ствараў над труной мучанікаў храмы і ладзіў малітоўныя месцы над пячорамі, дзе хаваліся вернікі падчас ганенняў. Звярнуў многіх да Хрыста; існуе паданне, што ён хрысціў імператара Філіпа Аравіцяніна (244—249), звернутага да Хрыста сенатарам Понціем.
Фабіян | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Fabianus | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антэр, Папа Рымскі | ||||||
Пераемнік | Карнелій | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
Нараджэнне |
200 |
||||||
Смерць |
20 студзеня 250 |
||||||
Пахаванне | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фавій пацярпеў пры Дэцыі, быўшы пасечаны мячом. Мошчы яго спачываюць у Рыме, у царкве св. Пракседы.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фабіян (Папа Рымскі)