ФК Віцебск

беларускі футбольны клуб

«Віцебск» — беларускі футбольны клуб з горада Віцебск, заснаваны ў 1960 годзе. З 1992 года выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2003, 2005, 2012—2014 і 2023 гадоў).

Віцебск
ФК Віцебск.png
Поўная назва Спартыўная ўстанова «Футбольны клуб „Віцебск“»
Заснаваны 1960
Горад Віцебск, Беларусь
Стадыён ЦСК
Умяшчальнасць: 8300
Дырэктар Мікалай Вайцюхоўскі
Галоўны трэнер Аляксандр Паўлаў
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2023 3 месца ў Першай лізе, перамога ў стыкавых матчах
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя

правіць

Каманда створана ў 1960 годзе. У савецкія часы выступала ў другой лізе чэмпіянату СССР.

У Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі каманда выступала з 1992 па 2011 (акрамя сезонаў 2003 і 2005 гадоў). Лепшыя сезоны клуб праводзіў у 1990-х гадах, калі трывала вёў барацьбу за медалі, атрымаў перамогу ў Кубку Беларусі. У першай палове 2000-х гульня пайшла на спад, і двойчы (па выніках сезонаў 2002 і 2004) клуб выбываў у Першую лігу, але адразу вяртаўся ў вышэйшы дывізіён. Другая палова 2000-х прывяла да чарговага ўздыму віцебскага клуба, які, хоць і не змагаўся за медалі, але знаходзіўся ў верхняй палове табліцы.

З 2009 года пачаўся чарговы заняпад. Каманда займала месца ўнізе, недалёка ад зоны вылету. У сезоне 2011 няўдалы фініш пакінуў каманду на перадапошнім месцы. Саступіўшы ў пераходных матчах мінскаму «Партызану» (0:2 і 2:1), каманда выбыла ў Першую лігу.

У Першай лізе (2012—2014)

правіць

У сезоне 2012 каманда вяла барацьбу за вяртанне ў эліту. Да апошняга моманта віцебскі клуб захоўваў шанцы на другое месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе, але ў выніку віцябляне скончылі сезон трэцімі.

Сезон 2013 пачаўся для каманды няўдала, але пазней клуб выйшаў на другую пазіцыю ў турнірнай табліцы. У сярэдзіне 2013 клуб з-за дрэннага фінансіравання пакінулі асноўныя ігракі, але «Віцебск» працягваў весці барацьбу за месца ў эліце. У выніку, аднак, клуб зноў апынуўся на трэцім месцы і зноў не здолеў вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У сезоне 2014 клуб узмацніўся моцнымі для ўзроўня Першай лігі ігракамі, што дазваляла разлічваць на добрыя вынікі ў чэмпіянаце. Але, віцебскі клуб пацярпеў паражэнні ад асноўных канкурэнтаў і ў выніку скончыў першы круг на пятым месцы. Пасля гэтага ў ліпені 2014 года быў звольнены галоўны трэнер Юрый Канаплёў. Разам з новым трэнерам Сяргеем Вехцевым клуб стаў выступаць лепей і неўзабаве выйшаў на трэці радок, які здолеў захаваць да канца чэмпіянату. У стыкавых матчах «Віцебск» перайграў магілёўскі «Дняпро» (2:0, 1:1) і праз тры гады вярнуўся ў Вышэйшую лігу.

Папярэднія назвы

правіць
  • «Чырвоны сцяг» (1960—1963)
  • «Дзвіна» (1963—1985)
  • «Віцязь» (1985—1988)
  • КІМ (1989—1994)
  • «Дзвіна» (1994—1995)
  • «Лакаматыў-96» (1996—2002)
  • «Лакаматыў» (2003—2006)
  • «Віцебск» (з 2007 года)

Дасягненні

правіць

Цяперашні склад

правіць

Станам на жнівень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Паз. Імя Нар.
1   Бр Дзмітрый Гушчанка 1988
12   Бр Дзмітрый Харытонаў 1997
50   Бр Максім Сапрыка 2006
2   Аб Яўген Гулецкі 2001
3   Аб Вепа Жумаеў 2000
4   Аб Арцём Скітоў 1991
8   Аб Ян Масесаў 2000
21   Аб Юрый Палавінкін 2003
22   Аб Сямён Ягораў 1999
23   Аб Мікіта Навумаў 1989
24   Аб Эгедэг Маглуар 2005
43   Аб Жавахір Утамуродаў 2004
  Аб Максім Кунцэвіч 2006
7   ПА Раман Лісоўскі 2001
Паз. Імя Нар.
17   ПА Фрол Панарын 2002
18   ПА Ян Скібскі (капітан) 2002
20   ПА Яўген Красноў 1998
25   ПА Вадзім Ткачэнка 2003
27   ПА Яўген Новых 2006
30   ПА Міхаіл Башылаў 1993
55   ПА Дзмітрый Гірс 1997
  ПА Дзмітрый Вараб’ёў 2001
9   Нап Руслан Цевераў 1994
10   Нап Карэн Варданян 2003
14   Нап Захар Чарвякоў 2002
19   Нап Мікіта Вехцеў 2005
37   Нап Марк Красноў 1995

Ігракі ў арэндзе

правіць
Паз. Імя Нар.
16   Бр Іван Навічкоў (у «Смаргоні» да снежня 2024 года) 2003
15   Нап Уладлен Анікееў (у «Баранавічах» да снежня 2024 года) 2004

Трэнерскі штаб

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

правіць
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 6 15 7 3 5 21–14 17 1/8 фіналу
1992/93 Першая (Д1) 2 32 18 11 3 55–21 47 Паўфінал
1993/94 Першая (Д1) 3 30 17 9 4 32–14 43 1/8 фіналу
1994/95 Першая (Д1) 2 30 16 13 1 46–15 45 1/16 фіналу
1995 Першая (Д1) 7 15 5 5 5 12–12 20 1/16 фіналу
1996 Першая (Д1) 5 30 13 10 7 48–27 49 Чвэрцьфінал
1997 Першая (Д1) 3 30 18 5 7 46–30 59 Уладальнік
1998 Вышэйшая (Д1) 4 28 14 6 8 35–24 48 1/8 фіналу Змена назваў ліг
1999 Вышэйшая (Д1) 11 30 9 7 14 40–45 34 Чвэрцьфінал
2000 Вышэйшая (Д1) 11 30 8 7 15 34–50 31 1/8 фіналу
2001 Вышэйшая (Д1) 12 26 4 7 15 18–51 19 1/16 фіналу
2002 Вышэйшая (Д1) 14 26 3 0 23 20–77 9 Чвэрцьфінал   Вылет у Першую лігу
2003 Першая (Д2) 1 31[A] 23 4 4 59–22 73 Чвэрцьфінал   Выхад у Вышэйшую лігу
2004 Вышэйшая (Д1) 15 31[B] 8 3 20 35–58 27 1/16 фіналу   Вылет у Першую лігу
2005 Першая (Д2) 2 30 21 7 2 76–23 70 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2006 Вышэйшая (Д1) 6 26 9 11 6 21–18 38 1/8 фіналу
2007 Вышэйшая (Д1) 8 26 9 8 9 25–28 35 1/8 фіналу
2008 Вышэйшая (Д1) 5 30 14 9 7 39–26 51 Чвэрцьфінал
2009 Вышэйшая (Д1) 10 26 10 2 14 26–37 32 1/16 фіналу
2010 Вышэйшая (Д1) 9 33 7 11 15 31–52 32 1/8 фіналу
2011 Вышэйшая (Д1) 11 33 8 8 17 29–46 32 1/16 фіналу
Пераходныя матчы[C] 2 1 0 1 2–3   Вылет у Першую лігу
2012 Першая (Д2) 3 28 19 2 7 57–30 59 1/16 фіналу
2013 Першая (Д2) 3 30 16 7 7 40–29 55 1/16 фіналу
2014 Першая (Д2) 3 30 15 5 10 44–30 50 Чвэрцьфінал
Пераходныя матчы[D] 2 1 1 0 3–1   Выхад у Вышэйшую лігу
2015 Вышэйшая (Д1) 13 26 4 9 13 21–47 21 1/8 фіналу
2016 Вышэйшая (Д1) 6 30 12 6 12 30–26 42 1/8 фіналу
2017 Вышэйшая (Д1) 8 30 12 7 11 35–38 43 1/8 фіналу
2018 Вышэйшая (Д1) 4 30 19 5 6 47–20 62 Фіналіст
2019 Вышэйшая (Д1) 13 30 8 7 15 24–39 31 1/8 фіналу
2020 Вышэйшая (Д1) 12 30 8 12 10 30–38 36 Чвэрцьфінал
2021 Вышэйшая (Д1) 7 30 9 10 11 37–41 37 Паўфінал
2022 Вышэйшая (Д1) 15 30 4 10 16 28–49 22 Чвэрцьфінал   Вылет у Першую лігу
2023 Першая (Д2) 3 32 23 4 5 68–22 73 Чвэрцьфінал
Пераходныя матчы[E] 2 1 1 0 1–0   Выхад у Вышэйшую лігу
  1. З улікам дадатковага матча за першае месца супраць МТЗ-РІПА (Мінск) (2:1).
  2. З улікам дадатковага матча за захаванне месца ў Вышэйшай лізе (14-е месца) супраць МТЗ-РІПА (Мінск) (1:4).
  3. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Партызана» (Мінск), другой каманды Першай лігі 2011 (0:2, 2:1).
  4. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Дняпра» (Магілёў), апошняй каманды Вышэйшай лігі 2014 (2:0, 1:1).
  5. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Энергетыка-БДУ» (Мінск), перадапошняй каманды Вышэйшай лігі 2023 (0:0, 1:0).

Міжнародныя кубкі

правіць
Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
1998/1999 Кубак Кубкаў Кв. раўнд   Леўскі 1:8 (Г) 1:1 (Х) 2:9  
1999 Кубак Інтэртота 1 раўнд   Вартэкс 1:2 (Х) 2:2 (Г) 3:4  
2019/2020 Ліга Еўропы 1 кв. раўнд   КуПС 0:2 (Г) 1:1 (Х) 1:3  

Галоўныя трэнеры

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Основная команда (руск.). Афіцыйны сайт «Віцебска». Праверана 18 сакавіка 2024.

Спасылкі

правіць