Умераны клімат
Умераны клімат, або клімат умераных шырот, характэрны для ўмеранага геаграфічнага пояса пераважна Паўночнага паўшар'я, паміж 40 і 65° з. ш. і 42 і 58° паўд. ш. У Паўночным паўшар'і звыш 1/2 паверхні ўмеранага пояса займае суша, у паўднёвым - 98% тэрыторыі пакрыта морам. Умеранаму клімату ўласцівыя частыя і моцныя змены ціску і тэмпературы паветра і напрамкі ветру, якія адбываюцца з-за інтэнсіўнай дзейнасці цыклонаў.
Агульныя рысы
правіцьГалоўнай асаблівасцю ўмеранага клімату з'яўляецца наяўнасць чатырох сезонаў: двух асноўных - халоднага (зіма) і цёплага (лета) і двух прамежкавых - вясна і восень.
Фарміруецца пад уздзеяннем заходняга пераносу паветраных мас ва ўсёй тоўшчы трапасферы. Характэрны выразныя поры года з умерана цёплым летам (сярэднія тэмпературы паветра найбольш цёплага месяца ад 10°C да 25°C) і халаднаватай ці халоднай снежнай зімой (сярэднія тэмпературы паветра найбольш халоднага месяца амаль усюды адмоўныя). Сярэднегадавая колькасць ападкаў на большай тэрыторыі 500-800 мм (да 1000-2000 мм на ўскраіне мацерыка каля мора, да 100-200 мм з набліжэннем да субтропікаў). Вылучаюць умераны клімат кантынентальны (характэрны для большай часткі тэрыторыі Расіі, для цэнтральных раёнаў Паўночнай Амерыкі), акіянічны заходніх (характэрны для Еўропы) і ўсходніх (мусонны клімат, характэрны для Далёкага Усходу Расіі, Паўночнага Кітая) раёнаў.
Узімку ва ўмераным клімаце звычайна ўсталёўваецца пастаяннае снежнае покрыва, а ўлетку - максімум ападкаў.
Літаратура
правіць- Геаграфічныя паняцці і тэрміны. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-085-8