Стрыжань (біялогія)

Цэнтральная частка сцябла або кораня раслін

Стры́жань[1] у біялогіі — цэнтральная частка сцябла або кораня насенных раслін, якая запоўнена рыхлай парэнхімнай тканкай.

Стрыжань утвараецца са стрыжнёвай сістэмы верхавінкі і звычайна складаецца з танкасценных клетак. У стрыжні маюцца камяністы клеткі, млечнікі, у хвойных раслін — смаляныя клеткі, у астравых — эфіраалейныя хады. Унутраная частка стрыжня можа разрывацца і ўтвараць паветраную поласць (парасонавыя, некаторыя злакі) або некалькі поласцей (напрыклад, вінаград). У многіх раслін у стрыжні адбываецца назапашванне пажыўных рэчываў).

Тэрмінам стрыжань таксама пазначаюць сцябло, цэнтральную частку коласа, шышкі і інш.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць