Нямецкая кухня
Нямецкая кухня — кухня народаў Германіі, мае шмат рэгіянальных асаблівасцей. Паняцце «Нямецкая кухня» аб'ядноўвае розныя стылі кулінарнага мастацтва, якія атрымалі распаўсюджанне ў Германіі. Багаццем арыгінальных страў у мясцовай кухні адрозніваюцца паўднёвыя раёны Баварыі і Швабіі.
Мясныя стравы
правіцьАсабліва папулярная ў Германіі свініна. Звычайны немец спажывае ў год 84 кг мяса. Германія славіцца вялікай колькасцю гатункаў каўбас. Лічыцца, што ў Германіі вырабляецца больш за 1500 розных відаў каўбас.
Гародніна
правіцьГародніна ўжываецца ў складзе густых супах-пюрэ або ў адвараным выглядзе ў якасці гарніру. Пры гэтым найбольшая распаўсюджванне ў Германіі атрымалі морква, шпінат, гарох, боб і розныя гатункі капусты, акрамя гэтага ў нямецкай кухні часта выкарыстоўваюцца розныя гатункі салаты, памідоры і агуркі. Падсмажаныая цыбуля ўваходзіць у склад многіх мясных страў.
Квашаная капуста лічыцца нацыянальным стравай Германіі. У англійскай мове нават выкарыстоўваецца запазычаная з нямецкай назва «Sauerkraut» (літаральна: кіслая капуста). З-за любові да квашанай капусты немцы атрымалі жартаўлівую мянушку «Krauts».
Хлеб
правіцьУ Германіі налічваецца каля 300-600 розных гатункаў хлеба, пачынаючы ад белага хлеба з пшанічнай мукі і «шэрага» хлеба (ням. Graubrot) і сканчаючы «чорным» хлебам (на самай справе ён цёмна-карычневы) жытні хлеб (ням. Schwarzbrot). Большасць відаў хлеба робіцца з пшанічнай і жытняй мукі (адсюль ням. Mischbrot, змяшаны хлеб), пумпернікель, часам з даданнем насення сланечніка або гарбуза.
Хлеб з'яўляецца важнай часткай нямецкага сталавання, яго, як правіла, ядуць на сняданак і ў складзе бутэрбродаў увечары, у рэдкіх выпадках з'яўляецца часткай гарніру. Пра важнасць хлеба ў нямецкай кухні сведчаць і такія словы, як ням. Abendbrot (вячэра, літаральна «вячэрні хлеб»), і ням. Brotzeit (другі сняданак ці падвячорак, літаральна «хлебны час»).
Напоі
правіцьПіва ў Германіі карыстаецца паўсюднай папулярнасцю. У большасці раёнаў краіны самым папулярным гатункам піва з'яўляецца Пільзнер, аднак жыхары Паўднёвай Германіі (асабліва баварцы), аддаюць перавагу іншым гатункам піва - лагер, або пшанічнае піва. У шэрагу рэгіёнаў вырабляюцца ўласныя гатункі мясцовага піва, напрыклад, па ніжнім цячэнні Рэйна - цёмны альтбір або кёльш (ням. Kölsch) у горадзе Кёльн. З 1990 года ў аб'яднанай Германіі атрымаў распаўсюджванне гатунак піва з Усходняй Германіі - Шварцбір (ням. Schwarzbier (чорнае піва). Папулярныя таксама змешаныя напоі, напрыклад, піва з ліманадам (ням. Radler).
Шнапс таксама з'яўляецца папулярным напоем у немцаў.
Літаратура
правіць- Peter Peter: Kulturgeschichte der deutschen Küche. C. H. Beck-Verlag, München 2008, ISBN 978-3-406-57224-1
- Deutsche Küche. 2. Auflg., Teubner-Verlag, München 2007, ISBN 978-3-8338-0464-9
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нямецкая кухня
- Нямецкая кухня (руск.)
- Нямецкая ежа: нямецкія каўбаскі, хлеб, піва і віна (руск.)
- Нямецкая кухня (руск.)
- Нямецкая кухня Архівавана 10 сакавіка 2013. (руск.)