Міжнародны саюз аховы прыроды
Міжнародны саюз аховы прыроды (МСАП, фр.: Union internationale pour la conservation de la nature, IUCN) — міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца асвятленнем праблем захавання біяразнастайнасці планеты, прадстаўляе навіны, кангрэсы, якія праходзяць у розных краінах, спісы відаў, якія маюць патрэбу ў асаблівай ахове ў розных рэгіёнах планеты. Арганізацыя мае статус назіральніка пры Генеральнай Асамблеі ААН.
Міжнародны саюз аховы прыроды | |
---|---|
Тып | міжнародная арганізацыя |
Год заснавання | 5 кастрычніка 1948 |
Размяшчэнне | |
Сфера дзейнасці | захаванне[d] |
Прыбытак |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя арганізацыі | Large Carnivore Initiative for Europe[d] |
Вэб-сайт | iucn.org (англ.) |
Арганізацыя заснаваная ў 1948 годзе, яе штаб-кватэра размешчаная ў горадзе Гландэ (Швейцарыя). Саюз аб’ядноўвае 82 дзяржавы, 111 ўрадавых устаноў, больш за 800 няўрадавых арганізацый і каля 10 000 навукоўцаў і экспертаў з 181 краіны свету.
У 1978 годзе ў Ашгабадзе на XIV Генеральнай асамблеі МСАП[1] адобрана і 5 сакавіка 1980[2] года прынята Сусветная стратэгія аховы прыроды — праграма мер, якая абагульняе вопыт краін у шматгадовай дзейнасці па ахове прыроды.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 288. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- ↑ Экологический энциклопедический словарь / И. И. Дедю; [Предисл. В. Д. Фёдорова]. — Кишинёв: Гл. ред. Молд. сов. энцикл., 1989. — 406 с. : ил.; 24 см. — ISBN 5-88550-006-1 (В пер.) (руск.)