Леанард Пацей
Леанард Пацей (каля 1730 — 14 ліпеня 1774) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны (з 1752) і стражнік вялікі літоўскі (з 1771). Трымаў Рагачоўскае і Алькеніцкае староствы. Кавалер Ордэна Белага Арла (1759).
Леанард Пацей | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людвік Пацей | ||||||
Пераемнік | Антоні Ануфрый Гелгуд | ||||||
Нараджэнне | каля 1730 | ||||||
Смерць | 14 ліпеня 1774[1][2] | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пацеі | ||||||
Бацька | Аляксандр Пацей | ||||||
Маці | Тэрэза з Войнаў-Ясянецкіх[d] | ||||||
Жонка | Марыя Аляксандра з Радзівілаў[d][3] | ||||||
Дзеці | Аляксандр Міхал Пацей[d] | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў гербу «Вага», сын Аляксандра, троцкага ваяводы, і Тэрэзы з Войнаў-Ясянецкіх, удавы кашталяна мсціслаўскага Канстанціна Бенедыкта Бжастоўскага.
Абіраўся паслом на соймы 1750, 1752 (абодва разы ад Віцебскага ваяводства), 1762, 1764 (удзельнічаў у абранні каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага).
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) дзеля захавання сваіх маёнткаў у Полацкім ваяводстве прысягнуў Кацярыне II (1773)
У шлюбе з Марыяй Аляксандрай, дачкой рэчыцкага старосты Альбрэхта Радзівіла, меў сына Аляксандра Міхала.
Зноскі
- ↑ https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/leonard-pociej-h-waga-1730
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 324.
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
Літаратура
правіць- Грыцкевіч А. Пацеі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 421. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 30 кастрычніка 2013.