Ларыса Канстанцінаўна Алексютовіч
Ларыса Канстанцінаўна Алексютовіч (20 студзеня 1913, Мінск — 2003) — беларуская танцоўшчыца, балетмайстар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1995). Дачка К. А. Алексютовіча.
Ларыса Канстанцінаўна Алексютовіч | |
---|---|
руск.: Лариса Константиновна Алексютович | |
Дата нараджэння | 20 студзеня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2003 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Канстанцін Андрэевіч Алексютовіч |
Адукацыя | |
Прафесія | танцоўшчыца, балетмайстар |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВучылася ў балетнай студыі пры БДТ-1 (1921—1928), адначасова працавала ў балетнай групе тэатра. З 1928 года артыстка Беларускага аб'яднання музычных эстрадных і цыркавых работнікаў, у 1938-41 — Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай філармоніі. У 1950-73 гг. балетмайстар ансамбля танца БДУ, выкладчык Беларускага харэаграфічнага вучылішча. Ставіла шэраг сцэнічных танцаў на традыцыйнай аснове («Ручнікі», «Вязанка», «Кола» і інш.). Аўтар вучэбнага дапаможніка «Беларускія народныя танцы, карагоды, гульні» (1978), кнігі пра бацьку «Балетмайстар Канстанцін Алексютовіч. Жыццё і творчы шлях» (1984).
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).