Кільскі канал
Кільскі канал (ням.: Nord-Ostsee-Kanal), да 1948 года Канал кайзэра Вільгельма (ням.: Kaiser-Wilhelm-Kanal) — канал у Германіі, які злучае Балтыйскае і Паўночнае мора, праходзіць ад Кільскай бухты, каля горада Кіль (прыгарадны раён Хальтэнаў) да вусця ракі Эльба, каля горада Брунсбютэль.
Кільскі канал | |
---|---|
ням.: Kaiser-Wilhelm-Kanal | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 98 км |
Максімальная глыбіня | 11 м |
Вадацёк | |
Вусце | рака Эльба |
Размяшчэнне | |
Краіна | Германія |
Працягласць — каля 98 км, шырыня — больш за 100 м, глыбіня — 11 м. Канал заканчваецца парай шлюзаў з кожнага боку, адзін з шлюзаў прызначаны для маламернага флоту.
Канал быў уведзены ў эксплуатацыю 20 чэрвеня 1895 года, будаўніцтва працягвалася 8 гадоў. З'яўляецца адным з самых загружаных судаходных шляхоў Еўропы.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 10 сакавіка 2009.
- Web-камеры на Кільскам канале