Дравідыйскія мовы

Дравідыйскія мовы — сям'я моў на тэрыторыі Паўднёва-Азіяцкага (Індыйскага) субкантынента.

Дравідыйскія мовы
Таксон
Арэал
Колькасць носьбітаў
  • 200 000 000 чал.
Класіфікацыя
Катэгорыя ???
дравідыйскія мовы
Склад
Коды моўнай групы
ДАСТ 7.75–97 дра 185
ISO 639-2 dra
ISO 639-5 dra

Пашыраны пераважна ў Індыі. Падзяляюцца на групы:

  • паўднёвую (тамільская, малаялам, кота, тода, кодагу, канара і канада);
  • паўднёва-заходнюю (тулу);
  • паўднёва-ўсходнюю (тэлугу);
  • цэнтральную (коламі, найкі, парджы, гадаба);
  • гандванскую (гондзі, конда, куі, куві, пенга, манда);
  • паўночна-ўсходнюю (курух, малто);
  • паўночна-заходнюю (брагуі).

Аднак генетычная класіфікацыя дравідыйскіх моў канчаткова не распрацавана. Чатыры з іх (тамільская, малаялам, канада і тэлугу) маюць старажытную літаратуру і лічацца афіцыйнымі мовамі індыйскіх штатаў Тамілнад, Керала, Майсур і Андхра-Прадэш. На тулу пісьменства з'явілася ў канцы ХІХ ст. Астатнія дравідыйскія мовы беспісьменныя.

У фаналогіі адрозніваюцца кароткія і доўгія галосныя, фанематычны націск адсутнічае. У марфалогіі пераважае суфіксальная аглюцінацыя. Назоўнік і іншыя імёны маюць 2 лікі і да 11 склонаў; род мае лексіка-граматычны характар; прыметнікі нязменныя, ступень прыкметы перадаецца сінтаксічна. Колькасць формаў часу дзеяслова вагаецца ад 2 да 6. Сінтаксіс мае шмат агульных рыс з сінтаксісам цюркскіх, мангольскіх моў.

Літаратура

правіць