Род у граматыцыграматычная катэгорыя, якая ўласціва розным часцінам мовы і заключаецца ў размеркаванні слоў і форм па класах, якія традыцыйна суадносяцца з прыметамі полу ці іх адсутнасцю. Род з'яўляецца класіфікавальнаю катэгорыяй для назоўнікаў, анафарычнаю для займеннікаў 3-й асобы адзіночнага ліку і словазмяняльнаю для астатніх часцін мовы.

Лік родаў ці класаў у асобных мовах

У беларускай мове выдзяляюць наступныя віды граматычнага роду:

  • мужчынскі;
  • жаночы;
  • ніякі;
  • агульны.

Катэгорыя роду — характэрная рыса граматычнага ладу індаеўрапейскіх, семіцкіх, дравідыйскіх і паўночнакаўказскіх моў. У сінтэтычных мовах катэгорыя роду цесна звязана з катэгорыяй адушаўлёнасці/неадушаўлёнасці і ўтварае з ёю адну катэгорыю дапасавальных класаў. Па меры узмацнення аналітызму функцыя распазнавання роду пераходзіць ад флексіі да артыкля, і пры страце родавых проціпастаўленняў у імёнах род пераходзіць у схаваную катэгорыю, як гэта адбылося, напрыклад, у англійскай мове.

Большасць моў свету не маюць роду, напрыклад, сучасныя армянская, японская, кітайская, фіна-ўгорскія, цюркскія, мангольскія, жэставыя мовы (акрамя японскай[1]) і інш.

Зноскі

  1. Wendy Sandler and Diane Lillo-Martin. Sign Language and Linguistic Universals. — Cambridge University Press, 2006. — ISBN 978-0521483957.

Гл. таксама

правіць