Геклен
Гекле́н (фр.: Guesclin) — востраў і крэпасць каля паўночна-усходняга ўзбярэжжа Брэтані (Францыя). Плошча — 0,009 км². З'яўляюцца прыватнай маёмасцю. У крэпасці жыве сям'я ўладальніка.
Геклен | |
---|---|
фр. Guesclin | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,009 км² |
Насельніцтва | 2 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 222,22 чал./км² |
Размяшчэнне | |
48°41′48,60″ пн. ш. 1°53′46″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ла-Манш |
Краіна | |
Рэгіён | Брэтань |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў Геклен месціцца ў 9 км на паўночны ўсход ад Сен-Мало, усяго ў 228 м ад мацерыковага ўзбярэжжа. Уяўляе сабою гранітны выступ. У 1026 г. сям'я брэтонскіх феадалаў Гекленаў узвяла на ім замак — данжон з 3 вежамі. У XIII ст. пасля нападу англічан Геклены перасяліліся на мацярык.
Падчас Сямігадовай вайны замак быў перабудаваны ў крэпасць для абароны ўзбярэжжа ад брытанскага флота. Але ў 1826 г., калі ваенная пагроза мінавала, востраў і крэпасць былі прададзены праз аўкцыён прыватным уладальнікам.
У гады Другой сусветнай вайны крэпасць зноў выкарыстоўвалася па ваеннаму прызначэнню нацысцкім камандаваннем, па загаду якога на Геклене ўсталявалі зенітныя гарматы. Пасля вайны Геклен быў перададзены ўладальнікам.
У нашы дні з'яўляецца прыватнай рэзідэнцыяй. Штогод на тэрыторыі крэпасці арганізуюцца фестывалі.
-
Паштоўка XIX ст.
-
Выгляд з паветра
-
Падчас адліву
Спасылкі
правіць- Guesclin Архівавана 13 красавіка 2021.
- Fort Du Guesclin: A Tidal Island in Brittany near Saint Malo