Вялікая сямёрка
Вялікая сямёрка, Група сямі (англ.: Group of Seven, G7) — міжнародны клуб, які аб’ядноўвае ўрады найбольш магутных індустрыяльна развітых краін: ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Японія, Германія, Расія, Канада, Італія з мэтай развязання канфліктаў між імі (вырашэння праблем іх узаемадзеяння) і каардынацыі іх вонкавай і унутранай палітыкі (найперш эканамічнай).
Вялікая сямёрка |
---|
|
«Вялікая шасцёрка» ўзнікла на нарадзе кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Францыі, ЗША, Вялікабрытаніі, ФРГ, Італіі і Японіі ў Рамбуе 15-17 лістапада 1975. У 1976 «шасцёрка» ператварылася ў «сямёрку», прыняўшы ў свой склад Канаду, а на працягу 1991—2002 паэтапна (па схеме «7+1») ператворана ў «васьмёрку» з удзелам Расіі.
Фармальным абгрунтаваннем стварэння G8 — было тое, што ў вузкім коле, больш-менш аднародных краін (з «рынкавай эканомікай», магутнай індустрыяй і ліберальнай дэмакратыяй) будзе прасцей прыходзіць да узгодненых рашэнняў, чым двумстам дзяржавам прадстаўленым у ААН з усёй іх разнастайнасцю узроўню развіцця (а значыць — і бягучых патрэб), ідэалогіі, інтарэсаў і увасабляючага іх палітычнага ладу. Рэальнай прычынай — адмова улічваць інтарэсы «дробных», «малаважных», «неўплывовых», «недаразвітых» краін, і імкненне вырашаць сусветныя праблемы аднаасобна — ва ўласных інтарэсах, навязваючы уласныя рашэнні астатнім праз моц уласных эканомік (падмацаваны пры магчымасці вайсковым ціскам, дыпламатычным і культурным уплывам) як «самадаўлеючую рэальнасць». Ідэяй аб’яднання было тое, што эканамічная моц — здольная кіраваць светам адна — без уліку чалавечага патэнцыялу, моўнай і культурнай разнастайнасці, свядомасці (дзяржаў і іх урадаў).
Група васьмі можа разглядацца як папярэднік сусветнага урада (папярэднік недэмакратычны, у адрозненне ад ААН, своеасаблівай «палатай нацый-лордаў»), ці як адзін з інстытутаў такога ураду (поруч з МВФ, Сусветнага банку (МБРР), Сусветнай гандлёвай арганізацыі, ЮНЭСКА, ААН і інш.)
Няздольнасць вырашыць праблемы глабальнай эканомікі вузкім колам была заўважаная у час фінансавых крызісаў канца 1990-х. І усвядомленае — як няўлік новых растучых эканомік. Гэта прымусіла шукаць падтрымкі іншых дзяржаў (якія традыцыйна залічваліся да недаразвітых (англ.: underdeveloped, руск.: развивающихся). Дзеля гэтага давялося прызнаць неабходнасць улічваць іхнія меркаванні і стварыць пляцоўку, дзе гэтыя меркаванні маглі б быць агучаныя. Такой пляцоўкай стала новаствораная Групы дваццаці (G20), якая стала прывадным рамянём палітыкі Вялікай васьмёркі (у галіне фінансавага і эканамічнага рэгулявання) і сродкам узгаднення яе з дадатковай групай дзяржаў, абраных Вялікай васьмёркай. Прынцып адбору пры гэтым — застаўся ранейшы: эканамічны моц (з уласнай характарыстыкі П20 «У сукупнасці, G20 прадстаўляе 90 % сусветнага валавога нацыянальнага прадукту, 80 % сусветнага гандлю (уключаючы гандаль унутры ЕС) і дзве траціны насельніцтва свету.»[1])
У 1997—2014 гадах у працы групы на роўных правах з іншымі членамі ўдзельнічала Расія, а само аб’яднанне называлася «Групай васьмі» (англ.: Group of Eight, G8), аднак пасля далучэння Крыма да Расіі яе членства ў клубе было прыпынена.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- G8 Information Centre Архівавана 1 мая 2009. — Toronto University, Canada (англ.)