Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні
Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні — культурна-асветнае згуртаванне беларускай інтэлігенцыі ў 1911—1916 гадах.
Гурток разгарнуў шырокую культурна-асветную дзейнасць, праводзіў у жыццё ідэі газеты «Наша ніва», садзейнічаў грамадска-палітычнаму адраджэнскаму руху, станаўленню беларускага прафесійнага драматычнага і музычнага мастацтва. Наладжваў вечары нацыянальнай культуры ў форме беларускіх вечарынак — сінтэтычных канцэртаў, якія ўключалі паказ невялікіх п’ес, выступленні хору, салістаў, чытальнікаў і танцораў.
Удзельнікамі гуртка ўпершыню пастаўлены «Паўлінка» Я. Купалы (1913) і «Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча (1915), а таксама «Модны шляхцюк» К. Каганца, «Міхалка» Далецкіх, «Як яны жаніліся» А. Валодзьскага, «Хам» і «У зімовы вечар» паводле Э. Ажэшкі, «Пашыліся ў дурні» М. Крапіўніцкага і інш.
Спектаклі ставілі Ф. Аляхновіч і А. Бурбіс. Сярод удзельнікаў Ян Булгак, З. Бядуля, А. Ляжневіч, С. Маркевіч (Маркевічанка)[1], П. Мядзёлка, А. Пашкевіч (Цётка), Л. Родзевіч, Ч. Родзевіч, М. Шыла і інш. Хорам кіравалі Л. Рагоўскі, І. Шыдла[2], М. Ячыноўская.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 448. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 101. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 437. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — С. 618. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
- Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — С. 125. — 565 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0255-5.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — С. 382. — 727 с. — 10 000 экз.