Беларускі алфавіт
Кірылічныя алфавіты |
---|
Славянскія: |
Беларускі |
Балгарскі |
Сербскі |
Македонскі |
Рускі |
Украінскі |
Неславянскія: |
Казахскі |
Кыргізскі |
Малдаўскі |
Мангольскі |
Таджыкскі |
Гістарычныя: |
Стараславянская азбука |
Румынская кірыліца |
* Азначаны толькі афіцыйныя алфавіты дзяржаў. Падрабязней тут. |
Беларускі алфавіт, беларуская азбука — алфавіт беларускай мовы, заснаваны на кірылічным пісьме, паходзіць ад алфавіта стараславянскай мовы. Існуе ў сучасным выглядзе з 1922 г. (фармальна, прапанаваны ў 1918 г., гл. гісторыю развіцця).
Гл. таксама: Беларускі лацінскі алфавіт, Беларускі арабскі алфавіт.
Выклад
правіць1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | |
1 | Аа | Бб | Вв | Гг | Дд | Ее | Ёё | Жж | Зз | Іі |
11 | Йй | Кк | Лл | Мм | Нн | Оо | Пп | Рр | Сс | Тт |
21 | Уу | Ўў | Фф | Хх | Цц | Чч | Шш | Ыы | Ьь | Ээ |
31 | Юю | Яя |
Заўвагі
- Дадаткова, «’» (U+2019 знак апострафа, нефарм. «верхняе 9») ужываецца для абазначэння адсутнасці палаталізацыі. Ён не з’яўляецца літарай і не ўлічваецца пры алфавітным упарадкаванні. У друку перад 2-й сусв. вайной ужываўся апостраф у форме «‘» (U+2018, нефарм. «верхняе 6»). У практычным камп’ютарным ужытку ён часта замяняецца на «'» (U+0027 APOSTROPHE SIGN).
- Спалучэнні літары «д» з літарамі «ж» або «з» могуць азначаць або два асобныя гукі (напрыклад, у пэўных камбінацыях прыстаўкі-кораня: «пад-земны», «ад-жыць») або беларускія афрыкаты «дж» і «дз» (напрыклад, «падзея», «джала»).
- У некаторых пераліках алфавіта, беларускія афрыкаты, абазначаныя дыграфамі «дж» і «дз», уключаюцца ў круглых дужках пасля літары «д», каб падкрэсліць іх асаблівы статус, напрыклад, такім чынам: «… Дд (ДЖдж ДЗдз) Ее …».
- Літара «ґ» (Зычны гук выбухны) ніколі не ўключалася ні ў адну стандартную кадыфікацыю беларускага алфавіта.
Гісторыя
правіцьАлфавіт сярэдневяковай кірыліцы (11 ст.) складаўся з 43 літар. У час развіцця беларускай мовы і алфавіта 15 літар былі вынятыя. Яшчэ 4 новыя літары былі дабаўлены, даючы, такім чынам, сучасны набор з 32 літар.
Новымі літарамі былі:
- Літара «э» ((CYRILLIC) EH) з'явілася ў беларускіх тэкстах у канцы 15 ст.
- Літара «й» ((CYRILLIC) SHORT I) развілася з «и» ((CYRILLIC) I), спалучанай з дыякрытычным знакам, у канцы 16 ст. (параўн. у рускім алфавіце з 1735).
- Літара «ё» ((CYRILLIC) IO) узята з рускага алфавіта ў сяр. 19 ст. (параўн. у рускім алфавіце з 1797).
- Літара «ў» ((CYRILLIC) SHORT U) была прапанавана рускім лінгвістам П. А. Бяссонавым у 1870.
У сучаснай форме, беларускі алфавіт фармальна існуе з моманту афіцыйнага прыняцця граматыкі Браніслава Тарашкевіча для выкарыстання ў савецкай школьнай сістэме (1922 г., то бок з моманту выдання самой граматыкі (1918 г.)). Перад гэтым выкарыстоўвалася некалькі неафіцыйных варыянтаў алфавіта на аснове тагачаснага рускага, з дробнымі ўзаемнымі адрозненнямі.
У 1920-х, асабліва на Беларускай Акадэмічнай канферэнцыі (1926 г.), прапаноўваліся разнастайныя змяненні ў алфавіце. Найбольш абмяркоўваліся замена «й» на «ј» ((CYRILLIC) JE), і/або замена «е», «ё», «ю», «я» на «је» (або «јє»), «јо», «ју», «ја» (на ўзор сербскага правапісу), адпаведна, і/або замена «ы» на «и» (на ўзор украінскага правапісу), і/або ўвядзенне літары «ґ» і/або ўвядзенне спецыяльных графем ці лігатур для афрыкатных «дж», «дз» і інш. Час ад часу пэўную ўвагу атрымлівалі прапановы ўвядзення лацінскага пісьма (напрыклад, прапанова Жылуновіча на Беларускай Акадэмічнай канферэнцыі (1926 г.)). Аднак, нішто з гэтага не было ажыццёўлена.
Вядомы беларускі лінгвіст Ян Станкевіч у сваіх пазнейшых працах прапанаваў цалкам іншы парадак алфавіта (гл. таксама: Беларускі лацінскі алфавіт):
Оо | Аа | Ээ | Бб | Гг | Хх | Дд | Ее | Ёё | |
Яя | ДЗдз | ДЖдж | Зз | Жж | Іі | Йй | Кк | Лл | Мм |
Нн | Пп | Рр | Сс | Шш | Тт | Вв | Уу | Ўў | Фф |
Ьь | Цц | Чч | Ыы | Юю |
Літаратура
правіць- Да рэформы беларускай азбукі. // Працы акадэмічнае канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі. — Мн. : [б. м.], 1927.
- Ян Станкевіч. Які мае быць парадак літараў беларускае абэцады [1962] // Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах. Т. 2. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985-6599-46-6
- Б. Тарашкевіч. Беларуская граматыка для школ. — Вільня : Беларуская друкарня ім. Фр. Скарыны, 1929 ; Мн. : «Народная асвета», 1991 [факсімільн.]. — Выданне пятае, пераробленае і пашыранае.
- Што трэба ведаць кожнаму беларусу. Выданне «Вольнае Беларусі». — Менск : друк-ня А. Я. Грынблята, 1918 ; Менск : Беларускае каперацыйна-выдавецкае таварыства ″Адраджэнне″, 1991 [факсімільн.]. — Зборнік артыкулаў розных аўтараў: М. Міцкевіча, Я. Лёсіка, В. Ластоўскага, М. Багдановіча, Пётр[?] з Арленят і інш.